Телеканал "Беларусь 5" расскажет о "Легендах мирового спорта"

А зараз па-беларуску

У першай серыi гледачы пазнаёмiлiся з зоркамi галандскага футболу.
На тэлеканале «Беларусь 5» прэм’ера. Цыкл дакументальных фiльмаў «Легенды сусветнага спорту» — гэта стужкi, знятыя вытворцамi з розных краiн свету i перакладзеныя Белтэлерадыёкампанiяй на беларускую мову, якiя раскажуць пра значных фiгур у свеце спорту.

Пераможцы Алiмпiйскiх гульняў, шматразовыя чэмпiёны свету i Еўропы, трыумфатары найбуйнейшых турнiраў: Майкл Фелпс, Роджэр Федэрэр, Усейн Болт, Крышцiяну Раналду, Лiянэль Месi i iншыя не маюць патрэбы ў прадстаўленнi. Праект «Легенды сусветнага спорту» заклiканы расказаць тэлегледачам пра першыя поспехi, узмоцненыя трэнiроўкi, неймаверную сiлу волi i цярнiстыя шляхi да залатых медалёў i жаданых кубкаў. Акцэнт у фiльмах робiцца на невядомых момантах, эпiзодах i фактах з жыцця знакамiтых атлетаў.

Аўтары дакументальнага цыкла звяртаюцца да архiўных i бiяграфiчных звестак, iнтэрв’ю, каментарыяў спецыялiстаў з мэтай даць тэлегледачам больш дэталёвы i насычаны партрэт таго цi iншага атлета, каманды або клуба. Напрыклад, мала хто ведае цi памятае, што з 51 матчу, праведзенага Майкам Тайсанам на прафесiйным рынгу, 21 ён скончыў накаўтам у першым раўндзе.

Творчая група тэлеканала «Беларусь 5» адабрала самыя цiкавыя гiсторыi, пераклала iх на беларускую мову i адаптавала для айчыннай аўдыторыi. Варта адзначыць, што некаторыя выпускi будуць прысвечаны i беларускiм спартсменам. Голасам праекта стаў самы вядомы спартыўны каментатар Белтэлерадыёкампанii i ўсяго айчыннага тэлебачання Уладзiмiр Навiцкi.

Цыкл дакументальных фiльмаў «Легенды сусветнага спорту» будзе выходзiць на «Беларусь 5» па аўторках у 21.00 i па чацвяргах у 21.30.

Ганна АЛЯКСАНДРАВА.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter