Гвардыі радавы Уладзімір БЯНЬКО (на здымку) — лепшы стралок-снайпер 2-й мотастралковай роты 339-га гвардзейскага мотастралковага батальёна.
За плячыма ў гэтага моцнага і рослага хлопца, які ўліўся ў снайперскую эліту ўзброеных сіл, усяго толькі 3 месяцы тэрміновай вайсковай службы.
— Ваенны снайпер — адказная пасада, — тлумачыць Уладзімір. — Ён павінен быць вынослівым, мець добры зрок. Бо задача ў баі — яшчэ на дальніх подступах ліквідаваць варожых афіцэраў, сувязных, кулямётныя разлікі. Сярод прафесійных асаблівасцей і тое, што амаль пасля кожнага стрэлу трэба мяняць пазіцыю. Плюс снайперу таксама неабходна сябраваць з матэматыкай, каб як найхутчэй і дакладней рабіць папраўкі на вецер, дождж ці снег, дыстанцыю да цэлі... У Мінску я даволі часта хадзіў у цір. Заўсёды страляў і страляю з захапленнем. Мяркую, гэта вельмі добра, што вынікі маёй вайсковай працы задавальняюць і мяне, і маё непасрэднае кіраўніцтва.
Да прызыву ў армію мінчанін Уладзімір Бянько закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мае прафесію эканаміста. Ганарыцца тым, што побач з ім служаць і іншыя аднагрупнікі па ўніверсітэце і нават былыя аднакласнікі. На ваенную кафедру ён з таварышамі не трапіў, але ад армейскай загартоўкі адмаўляцца хлопцы не сталі. І ніколькі не пашкадавалі аб гэтым.
Яны моцныя духам і ўпэўненыя ў сваіх сілах. На наша пытанне, ці былі ўсё ж складанасці, Уладзімір сумленна прызнаўся, што перыяд адаптацыі быў даволі няпростым. Зараз жа час бяжыць вельмі хутка. А новыя веды і ўменні аказаліся не менш цікавымі, чым універсітэцкія.
Фота: Юрый МАЗАЛЕЎСКІ
--------------------------------------------
Дорогие соотечественники!
Уважаемые воины и ветераны Вооруженных Сил!
Сердечно поздравляю вас с Днем защитников Отечества и 95-летием Вооруженных Сил Республики Беларусь.
На белорусской земле издревле почитают ратный труд. Защита Родины всегда была, есть и будет священным долгом настоящего гражданина и патриота, а армия — подлинной гордостью народа.
Сегодня мы отдаем дань признательности ветеранам Великой Отечественной войны и Вооруженных Сил всех поколений.
Чествуем военнослужащих современной армии, высокий профессионализм и отличная боевая подготовка которых обеспечивают военную безопасность страны.
Выражаю искреннюю благодарность всем гражданам, вносящим независимо от рода деятельности свой вклад в укрепление государства и приумножение его национальных богатств.
Мы — мирные люди, и для нас нет большей радости, чем спокойно жить и трудиться на родной земле, а наши Вооруженные Силы всегда будут являться надежным гарантом ее защиты.
Желаю вам счастья, мира, добра, успехов в службе и труде на благо родной Беларуси.
Президент Республики Беларусь Александр ЛУКАШЕНКО