А за экзаменамі — баль

У школах, ліцэях і гімназіях краіны адзвінелі апошнія званкі

У школах, ліцэях і гімназіях адзвінелі апошнія званкі, а з 1-га па 12 чэрвеня выпускнікі здаюць школьныя экзамены. Нагадаем, што ў гэтым годзе 9-я класы заканчваюць каля 89 тысяч навучэнцаў, 11-я класы — 55 126 тысячы чалавек.

Выпускнікоў базавай школы чакаюць тры пісьмовыя іспыты: па беларускай, рускай мовах і матэматыцы, а таксама адзін вусны — па гісторыі Беларусі. Пасля заканчэння 11 класаў навучэнцы ў гэтым годзе здадуць тры абавязковыя выпускныя экзамены: матэматыку і экзамен па адной з дзяржаўных моў па выбары ў пісьмовай форме, замежную мову — англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую — у вуснай форме. А таксама чацвёрты экзамен — па выбары.

Завершаць шэраг экзаменацыйных дзён выпускныя балі, якія па рэкамендацыі Міністэрства адукацыі пройдуць 11-га і 12 чэрвеня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter