А ён слаў лісты...

Палову веку гэта жанчына нічога не ведае пра свайго дарагога чалавека

Палову веку гэта жанчына нічога не ведае пра свайго дарагога чалавека

“Добры дзень усім, хто працуе над праектам “ Помні імя сваё”, — звяртаецца да нас Сафія Данілаўна Бандарэнка. — Дапамажыце, калі ласка, знайсці майго былога каханага і бацьку маёй дачкі. З Міхаілам Рудовічам я пазнаёмілася ў 1958 годзе ў інтэрнаце “Паўднёвы”, які знаходзіўся ў Карагандзе на вуліцы Цемір-Таў. У хуткім часе я паехала на радзіму, у Беларусь. Ён так мяне прасіў, каб я не ад’язджала, але я не паслухала. Гэта і стала прычынай таго, што сувязь паміж намі абарвалася. А пазней я даведалася, што цяжарная... Нарадзіла дачку Паліну і ўвесь час чакала хоць вестачкі ад Міхаіла, але яе не было. Толькі перад смерцю мая маці прызналася, што Міша пісаў лісты, але яна не аддавала іх мне. Ведаеце, у мяне такі камень на душы: нашай дачцэ ўжо сорак дзевяць гадоў, а бацька нават не ведае пра яе. Але мне, чамусьці здаецца, што ён не забыў Соню Шапавалаву. Што ён напіша ці прыедзе...”.

 Да слова, жанчына ўжо звярталася на праграму “Жди меня”, але станоўчага адказу не было. Можа, у нас атрымаецца дапамагчы ёй. Беларускае радыё слухаюць і за межамі нашай краіны, і ў іншых дзяржавах ёсць нашы чытачы. Можа, гэтыя радкі прачытае сам Міхаіл, ці хтосьці з яго родных альбо знаёмых. Пагаварыць, проста больш даведацца пра, пагадзіцеся, не чужога чалавека хочуць нашы чытачкі. І толькі. Дык няўжо іх пошукі марныя?

Яшчэ адна ў нечым падобная гісторыя. Мінчанка Таццяна Анатольеўна Муцкая хоча даведацца, ці не шукае хто-небудзь яе бацьку. Анатоль Пятровіч Грыб, 1951 года нараджэння, праходзіў ва Украіне тэрміновую службу. Там засталася дзяўчына, цяжарная ад яго. Але бацька Таццяны пасля звальнення ў запас вярнуўся на радзіму. І так склаліся абставіны, што ва Украіну больш не паехаў. “Я так хачу даведацца працяг гэтай гісторыі, пагаварыць і сустрэцца са зводнай сястрой ці братам”, — піша Таццяна Анатольеўна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter