А яшчэ i вясковы важак

Калi ў Дубровенскiм райспажыўтаварыстве падказалi...

Калi ў Дубровенскiм райспажыўтаварыстве падказалi, што прадавец магазiна вёскi Засценкi з’яўляецца адначасова яшчэ i старэйшынай у вёсцы, цяжка было паверыць. Справа ў тым, што i першая, i другая пасады самi па сабе дужа нялёгкiя, каб iх сумяшчаць. Вырашыў распытаць, цi так на самай справе. I нават пагутарыў з уладальнiцай абе-дзвюх пасад Надзеяй Каранеўскай.

Яна нават засаромелася ад такой увагi да сябе. А потым растлумачыла, што ўжо амаль тры з паловай дзесяткi гадоў працуе ў гэтай вёсцы. Як прыехала сюды з райцэнтра па размеркаваннi пасля заканчэння школы прадаўцоў, так i засталася. А як выйшла замуж, то вёска Засценкi зрабiлася сваёй на ўсё жыццё. Цяпер у гэтым населеным пункце пражываюць каля дзвюх соцень жыхароў. Большасць яшчэ ў працаздольным узросце. I маглi б выбраць вясковым важаком яшчэ каго, але ўжо не адзiн год давяраюць такую пасаду свайму прадаўцу.

Чаму так? Надзея Мiхайлаўна прызналася, што нялёгка сумяшчаць абавязкi прадаўца i старэйшыны вёскi. Тым больш што пакуль яна адна ў магазiне, а месячны план тавараабароту ў межах 50 мiльёнаў рублёў. Ды яшчэ капiтальны рамонт вядзецца. Пажартавала, што лепшым падарункам да Новага года будзе, калi ёй прышлюць памочнiцу – другога прадаўца.

Што нi кажыце, а быць старэйшынай на вёсцы, калi не адносiцца да грамадскай пасады фармальна, таксама вельмi клопатна. Таму i давяраюць Надзеi Мiхайлаўне аднавяскоўцы (дарэчы, ужо пяць год запар), што яна вызначаецца жаноцкай мудрасцю, паважлiвасцю i адказнасцю за дадзенае слова. Многiм дапамагла i дапа-магае ў рамонце калодзежаў, за-беспячэннi палiвам нямоглых i адзiнокiх грамадзян, добраўпарадкаваннi населенага пункта. Часта выступае “трацейскiм суддзёй” пры вырашэннi сямейных спрэчак. Пры яе ўзаема-дзеяннi з мясцовай i раённай уладамi прыведзены ў парадак грамадзянскiя могiлкi, устаноўлены помнiк воiнам — вызвалiцелям роднага краю. Побач са шматкватэрным домам па Школьным завулку з’явiлiся прыгожы паркан i дэкаратыўная альтанка. Адным словам, сапраўдная гаспадыня вялiкага дома. Па вынiках мiнулага года дэпутат мясцовага сельскага Савета Надзея Каранеўская названа лепшай старэйшынай Дубровенскага раёна. I ў асноўнай прафесii — прадаўца спажыўкааперацыi — яна на добрым рахунку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter