А якія кнігі чытаеце вы? Пацікавіліся напярэдадні Сусветнага дня пісьменніка

Напярэдадні Сусветнага дня пісьменніка пацікавіліся ў знакамітых людзей, якія кнігі яны любяць чытаць. Алена Сцепанец, пераможца Рэспубліканскага конкурсу “Урач года” ў намінацыі “Урач-педыятр”, неўролаг дзіцячай паліклінікі Полацка свой вольны час, якога ў яе не так многа, выбірае правесці з кнігай:


- Чытаннем супакойваю душу, улагоджваю думкі, якія пасля добрых твораў, раскладзены нібы па паліцах. Ведаеце, у студэнцтве “паглынала” многа сусветнай класікі, з гадамі стала ўсё больш цікавіцца родным. Паходжу я са старажытнай Полацкай зямлі – калыскі беларускай цывілізацыі, дзе нарадзіўся першадрукар Скарына. Таму да слова маю асаблівую ласку і лічу, што кожны чалавек, які сябе паважае, павінен мець уласны топ з 10 пісьменнікаў. У лідарах у мяне, безумоўна, класікі. Следам – сучаснікі, такія як палачане Навум Гальпяровіч, Аляксандр Раткевіч, Галіна Загурская, уражваюць вершы паэткі з Віцебска Тамары Красновай-Гусачэнкі – кожнае слова не ў брыво, а ў вока. Пачыла чытаць раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прывабнай назвай «Парыж, Эйфелева вежа і…». Гэта кніга пра людзей, якія працуюць на зямлі, пра чалавечыя адносіны і лёсы. Словам, ганарымся родным і чытаем роднае!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter