В понедельник БРСМ дал старт в Гомеле республиканскому патриотическому проекту «Знаю Беларусь»

А ты ведаеш Беларусь?

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі даў учора ў Гомелі старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту «Ведаю Беларусь», прымеркаванаму да Года народнага адзінства, паведаміў БЕЛТА першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў.

«Наша новая ініцыятыва, якая стартуе падчас свята ў гонар 19-годдзя з дня нараджэння БРСМ, накіравана на падтрымку сістэмы комплекснага грамадска-патрыятычнага выхавання маладых людзей розных узроставых катэгорый. Праект «Ведаю Беларусь» уключае серыю аднайменных анлайн-квізаў. Правядзенне гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў па пытаннях гісторыі, геаграфіі, культуры запланавана на 10, 16 і 20 верасня, — расказаў Аляксандр Лук’янаў. — 16 верасня ў Мінску адбудзецца Адкрыты чэмпіянат сярод байцоў студэнцкіх атрадаў па скораснай зборцы спілс-карт Беларусі».
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter