«А траўка вельмі малочная!»

Па выніках работы за першы квартал 2011 года лепшай cярод малочнатаварных ферм Бярэзінскага раёна была прызнана «Уюноўка» філіяла Мінскага аўтазавода «Купава-Агра».

Яе работнікі перавыканалі заданне праграмы «Малако».

Замест запланаванага валавога надою ў 481 тону малака любушанскія аператары машыннага даення надаілі 534 тоны. Рост вытворчасці валавой прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам склаў 26 працэнтаў, а прыбаўка да выканання даведзеных заданняў — 11 працэнтаў. З новага года філіял рэалізуе перапрацоўшчыкам малако гатункам «экстра».

Зараз, як і паўсюдна, тут перайшлі на пашавае ўтрыманне жывёл. Дакладна выконвае свае абавязкі даглядчык кароў са шматгадовым стажам Уладзімір СЫЧАНАЎ.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости