Белгосфилармония приглашает на концерт памяти талантливого композитора Олега Молчана

Аўтару хітоў прысвячаецца

philharmonic.by
Алегу Молчану было ўсяго 54, калі 26 кастрычніка мінулага года яго сэрца перастала біцца. Кампазітар памёр пасля працяглай хваробы. Але яго творчасць жыве. Удава кампазітара спявачка Ірына Відава і яго сябры робяць усё для таго, каб музыка Алега Молчана гучала не толькі ў сэрцах прыхільнікаў яго таленту, але і на лепшых канцэртных пляцоўках. Вось і 25 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт памяці кампазітара «Там, высока».

Молчан вядомы шырокай публіцы ў першую чаргу як аўтар песенных хітоў «Маргарыта», «Стася», «Малітва», «На одной волне», «Любовь сказала да», Liebe Love L'amore і іншых. Але пісаў ён і вакальныя кампазіцыі, і інструментальныя творы, і музыку да спектакляў. Вечар памяці «Там, высока» шырока прадставіць творчасць кампазітара. У канцэрце, паведамляе philharmonic.by, прымуць удзел хор Свята-Духава кафедральнага сабора, Дзяржаўны камерны хор Беларусі. Выйдуць на сцэну і артысты, з якімі Алег Молчан плённа супрацоўнічаў доўгія гады: Анатоль Кашапараў, Вадзім Касенка, Мікалай Скорыкаў, гурты «Чысты голас» і «Бай Сіці». Фартэпіянныя п'есы Молчана выканае Аляксандр Музыкантаў. А ўдава Ірына Відава прадставіць публіцы дзве новыя песні мужа, якія ён паспеў напісаць перад смерцю, яны яшчэ не гучалі са сцэны. Усяго ў канцэрце публіка пачуе шэсць прэм'ер.

Акрамя гэтага, у фае філармоніі 25 кастрычніка пры ўдзеле Музея Уладзіміра Мулявіна будзе арганізавана выстава фатаграфій, канцэртных касцюмаў, інструментаў, рукапісных клавіраў, нотных і CD-выданняў Алега Молчана.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter