На Национальную премию в области изобразительного искусства претендуют около ста работ

Аўтарскі погляд

На гэтым тыдні ў Палацы мастацтва адкрылася выстава «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019—2020 гадах. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры, Мінскім гарадскім і абласнымі выканаўчымі камітэтамі, а таксама Нацыянальным гістарычным музеем з мэтай адра­джэння, развіцця і папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Правядзенне Нацыянальнай прэміі таксама спрыяе выяўленню і падтрымцы таленавітай моладзі.


Экспазіцыя прадстаўляе 92 работы. Яны былі вызначаны адборачнай камісіяй з 358 заявак па 10 намінацыях: «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура», «Дызайн», «Актуальнае мастацтва» (арт-аб'ект, інсталяцыя), «Мастацкая фатаграфія», «Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Мастацтвазнаўства і крытыка», «Творчы дэбют». Пазнаёміцца з імі бліжэй можна да 7 жніўня. 

У гэты перыяд, паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея, прафесійнае журы вызначыць лаўрэатаў конкурсу з ліку прэтэндэнтаў. Пераможцы атрымаюць грашовую прэмію, дыплом лаўрэата і спецыяльны прыз. Акрамя гэтага, будуць уручаны дыпломы «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва» і «Мецэнат выяўленчага мастацтва». 

mila@sb.by

Фота прадстаўлена арганізатарамі
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter