Новы асветніцкі фармат - сэлфі ў музеі

Аўтапартрэт з класікай

Нацыянальны мастацкі музей запрашае 17 студзеня разам адзначыць Міжнародны дзень музейнага сэлфі і заклікае наведвальнікаў рабіць аўтапартрэты і выкладваць іх у інтэрнэт з хэштэгам #MuseumSelfie2018.
Умова сэлфі ў музеі – экспанаты павінны застацца цэлымі
Фота Таццяны СТАЛЯРОВАЙ

Калі некалькі гадоў таму фота- і відэаздымка ў такіх установах наогул былі пад забаронай, то цяпер без успышкі можна здымаць практычна ўсюды. Лічыцца, што гэта спрыяе прасоўванню мастацтва і дапамагае данесці інфармацыю да людзей, якія наогул раней маглі нічога не чуць пра выставы, што адбываліся ў музеях.

Слова «сэлфі» (ад англ. self — сам) упершыню з’явілася ў 2002 годзе на аўстралійскім форуме. У апошні час сэлфі не губляе папулярнасці, нават Папа Рымскі Францыск выкладвае сэлфі з наведвальнікамі Ватыкана. У 2013 годзе selfie было прызнана Оксфардскім слоўнікам англійскай мовы словам года. У 2014 годзе міжнародны музейны праект Culture Themes прапанаваў інтэрнэт-карыстальнікам зрабіць своеасаблівы флэш-моб, выклаўшы ў сацыяльныя сеткі свае фотаздымкі на фоне музейных экспанатаў. У 2018 годзе сэлфі — гэта новы асветніцкі фармат, які прыцягвае ў музей новую аўдыторыю з мэтай зрабіць наведванне музеяў больш папулярным і бачным.

Нацыянальны мастацкі музей разам з магчымасцю сэлфі прапануе атрымаць асалоду ад выяўленчага мастацтва, ацаніць інтэрактыўныя фотазоны, прыняць удзел у квесце па экспазіцыі, наведаць часовыя выставы і акунуцца ў чароўную прыгажосць і меладычнасць джаза.

Кошт білета — 6 рублёў. Умова ўдзелу — усе экспанаты павінны застацца некранутымі і цэлымі.

svirko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter