Что делать, если машину отбуксировали на штрафстоянку

Aўтамабіль на ахоўнай стаянцы

Мой аўтамабіль быў адбуксіраваны ў прымусовым парадку на ахоўную стаянку. Што мне рабіць у такой сітуацыі? Ці магу я неадкладна атрымаць доступ да сваёй машыны?
Мой аўтамабіль быў адбуксіраваны ў прымусовым парадку на ахоўную стаянку. Што мне рабіць у такой сітуацыі? Ці магу я неадкладна атрымаць доступ да сваёй машыны?
Аляксандр БЯЛЯЕЎ, г. Мінск

На пытанне адказвае Ганна ЯНКОЎСКАЯ, адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі «Транспарт і права» Мінскай гарадской калегіі  адвакатаў

Першае, што неабходна зрабіць, гэта звярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС (РУУС) таго горада (альбо раёна ў горадзе), дзе вамі быў пакінуты аўтамабіль. Растлумачу, чаму менавіта так. Дзеючае заканадаўства абавязвае супрацоўнікаў ДАІ, якія прынялі рашэнне аб неабходнасці прымусовай адбуксіроўкі транспартнага сродку, неадкладна паведамляць пра гэта адпаведную аператыўна-дзяжурную службу па месцы знаходжання аўтамабіля. І ўжо дадзеная аператыўна-дзяжурная служба інфармуе ўладальніка транспартнага сродку аб яго месцы знаходжання. Здавалася б, не варта хвалявацца: у выпадку адбуксіроўкі аўтамабіля вам аб гэтым, згодна з палажэннямі закона, неад-кладна паведамяць.

Мяркую, што на практыцы гэты механізм паведамлення вадзіцеля пра месца знаходжання яго аўто не заўжды бу-дзе спраўна працаваць, бо працэдура апавяшчэння дэталёва не рэгламентавана. Апавяшчэнне адбываецца па ланцужку: супрацоўнік ДАІ — аператыўна-дзяжурная служба— уладальнік аўтамабіля. У дачыненні да тэрмінаў апавя-шчэння заканадаўства ўтрымлівае такое ацэначнае паняцце, як «неадкладна». Аднак адказнасць за парушэнне такіх тэрмінаў для супрацоўнікаў ДАІ не прадугледжана. Спосабы апавяшчэння таксама не канкрэтызаваны, а абагульнены фармулёўкамі: «Інфармуе» і «Прымае меры па інфармаванні». Якім чынам інфармуе? Што такое меры па інфармаванні? Як іх прымяняць? На гэтыя пытанні дзеючае заканадаўства не дае адказу.

Вядома, не выключана, што дадзеныя прабелы будуць ліквідаваны ўнутранымі лакальнымі актамі органаў унутраных спраў, але лепш перастрахавацца і самастойна даведацца пра месца знаходжання і лёс свайго аўто.

Калі першы крок зроблены і вы ведаеце адрас стаянкі, куды быў адбуксіраваны ваш аўтамабіль, то маеце права незалежна ад дня тыдня і часу сутак накіравацца на гэтую стаянку і атрымаць бесперашкодны доступ да яго ў прысутнасці работніка, які ажыццяўляе ахову, і патрабаваць вяртання ў той жа момант свайго аўтамабіля. Прычым гэтыя дзеянні вы можаце здзейсніць, яшчэ не выканаўшы пастанову аб накладанні адміністрацыйнага спагнання і не аплаціўшы работы (паслугі) па адбуксіроўцы і захоўванні аўтамабіля. Адмова работнікаў ахоўнай стаянкі выдаць аўтамабіль у сувязі з неўнясеннем грашовых сродкаў з’яўляецца незаконнай.

Тут хачу растлумачыць, што права на доступ да аўтамабіля на ахоўнай стаянцы і атрыманне аўтамабіля маюць уласнік, іншы ўладальнік або ўпаўнаважаная ўласнікам (уладальнікам) асоба.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter