«Аўсяная каша» для жывёлы

Новую тэхніку для плюшчэння зерня менавіта на палях зрабілі механізатары Віцебшчыны. Масавая ўборка зерневых пачалася ў першыя дні жніўня.
Новую тэхніку для плюшчэння зерня менавіта на палях зрабілі механізатары Віцебшчыны. Масавая ўборка зерневых пачалася ў першыя дні жніўня. У гэтай вобласці ў адпаведнасці з тэхнічнымі магчымасцямі абмалот зерневых патрэбна правесці на працягу 20—25 дзён. І ў гэтай найважнейшай справе не можа быць пабочных назіральнікаў. Менавіта на такім акцэнце завастрыў увагу пры падвядзенні вынікаў селектарнай нарады Аляксандр Лукашэнка: “Уборка ўраджаю – справа ўсенародная. Будзе зерне – будзе і дзяржава, яе незалежнасць...” Сёння не час для нарад і пасяджэнняў. Гарачы жнівень патрабуе і адпаведнай гарачай работы. І не толькі ў вёсцы. У немалой ступені лёс харчовай бяспекі вырашаецца і на асфальце. У гэтым я мог пераканацца, размаўляючы з дырэктарам ААТ “Віцебскі маторарамонтны завод” Мікалаем Аўчыннікавым. — Калектыў нашага прад- прыемства выконвае надзвычай адказны заказ Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па выпуску плюшчылак зерня. З мінулага года новыя агрэгаты ствараюцца ў цэхах пакуль што па мадэлі доследнай партыі. Работа не проста карпатлівая, а і патрабуе шмат нерваў, часу, тэхналагічных дапрацовак і ўдасканальвання, — пракаменціраваў вопытны кіраўнік-прамысловец. І сапраўды гэта тэхнічная навінка вартая таго, каб расказаць аб ёй больш падрабязна. Тым больш што кіраўнік Віцебскай вобласці дакладваў Прэзідэнту і ўраду аб выключнай важнасцi выкарыстання на ўборцы ўраджаю тэхналогіі плюшчэння зерня. Але без каментарыяў, з якой мэтай гэта робіцца. Прычым не толькі для паўночнага рэгіёна. Сэнс прымянення тэхналогіі плюшчэння зерня ў наступным: пры любым надвор’і на палях збажына паспявае нераўнамерна, і калі чакаць поўнага паспявання зерня ў каласах, гэта абернецца незваротнымі стратамі ўраджаю. Такая з’ява недапушчальная. Вось і ўзяліся прамыслоўцы Віцебскага маторарамонтнага завода дапамагчы вяскоўцам пазбегнуць непажаданых страт збажыны ў полі. Ужо летась з канвеера сышлі 13 цуда-агрэгатаў. Менавіта ад гэтай лічбы быў узяты старт дадатковай мадэлі выратавання збожжавай нівы. Вільготнае калоссе амаль не прыдатнае для абмалоту жняяркай. Да таго ж яно на стацыянарных зернесушылках патрабуе вялікіх эканамічных затрат. А гэта не на карысць энергазберажэнню. Калі ж на ніве выкарыстоўваюцца плюшчылкі зерня, то і страт практычна няма, і атрымліваецца непараўнальны ні з якім іншым па ўтрыманні расліннага бялку корм для жывёлы. Таму распрацоўка віцебскіх маторарамонтнікаў мае станоўчы водгук у аграрыяў. Пакуль што жывой чаргі за плюшчылкамі не ўтварылася. Магчыма, яшчэ таму, што не ўсе пераканаліся ў іх выдатных якасцях. Дарэчы, вытворчыя магутнасці аднаго такога агрэгата складаюць 10 тон плюшчанага зерня ў гадзіну. Па словах дырэктара ААТ “Віцебскі маторарамонтны завод” Мікалая Аўчыннікава, зараз на палях Прыдзвіння задзейнічана звыш трох десяткаў цуда-плюшчылак. Гэта дасць магчымасць на працягу сезона дадаткова закласці ў меню грамадскага статка прыкладна 30 тысяч тон выдатнага корму. Бяру смеласць параўнаць яго са знакамітай аўсянай кашай на стале. А можа, нават і лепш. Вось якая карысць ад створанага гарадскімі партнёрамі ў дапамогу вяскоўцам новага агрэгата. Пакуль што ім забяспечваюцца пераважна сельгаспрадпрыемствы беларускай поўначы, а ў перспектыве стануць саюзнікамі для хлебаробаў усёй краіны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter