А побач – лыжная траса

Адным з самых наведвальных месцаў у Верхнядзвінску ў першыя дні новага года стаў заапарк на ўскраіне горада

УВАХОД у «Лясную казку», як названа гэта месца, ляжыць праз высокую каменную браму. Адразу за ёй — драўляныя фігуркі гномаў — ахоўнікаў. А далей, у сасновым бары, як акінуць вокам, можна зблізку пабачыць і нават пачаставаць аленяў, ланяў, дзікоў, янотаў, фазанаў і іншых звяроў і птушак.

Наш няштатны гід, ляснік Васіль з прыгожым беларускім проз- вішчам Белавус, пагадзіўся правесці невялікую экскурсію.

— Заапарку — два гады, — паведаў ён. — Бачыце, вунь там, ва ўпадзінцы, зарыўшыся ў снег, ляжаць тры лані: дзве дарослыя і іх дзіцё, якое нарадзілася ўжо тут. Вунь там збіліся ў гурт кабаны. Напэўна, ласуюцца зернем. Трохі збалаваныя. Неахвотна глядзяць нават на бульбу. А гэта, — паклікаў, — прыгажуны-алені. У іх рацыёне сухое сена, зерне, бульба, морква і тое, што прынясуць наведвальнікі. Я сам, калі іду да іх, заўсёды прыхаплю скібачку хлеба. Ну а самы падкі да пачастункаў — казёл Борка. З самай раніцы ён дзяжурыць ля агароджы. Давай яму пабольш пячэння, баранкаў і іншых прысмакаў. Праўда, прынцыповы. Бярэ толькі з рук, а з зямлі — не падыме!

Побач з заапаркам, таксама ў бары, лыжная траса. Так што адпачынак і для дзяцей, і для дарослых гарантаваны на цэлы дзень!

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКАХ: брама ў «Лясную казку»;  казёл Борка;фазаны; гномы; алені.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?