…А Масленіца не адмяняецца

Інжынер-сіноптык Віцебскага гідраметцэнтра Людміла Барадзёнак засведчыла, што сёлетні пачатак вясны больш падобны на разгар зімы. Аднак гэта не падстава для роспачы. Шматгадовыя назіранні паказваюць і не такое. Скажам,7 сакавіка 1964 года ўначы дайшло да 30 градусаў ніжэй нуля. Не ў такім і далёкім 1987 годзе сакавік таксама «пачаставаў» холадам, тэмпература была мінус 16 градусаў.
Інжынер-сіноптык Віцебскага гідраметцэнтра Людміла Барадзёнак засведчыла, што сёлетні пачатак вясны больш падобны на разгар зімы. Аднак гэта не падстава для роспачы. Шматгадовыя назіранні паказваюць і не такое. Скажам,7 сакавіка 1964 года ўначы дайшло да 30 градусаў ніжэй нуля. Не ў такім і далёкім 1987 годзе сакавік таксама «пачаставаў» холадам, тэмпература была мінус 16 градусаў. І ўсё ж будзем аптымістамі. Дзень жанчын хоць і не растапіў снягі, і не адчыніў вароты ў сапраўдную вясну, аднак стварыў усе перадумовы для працягу святкавання народнай Масленіцы. У гэтым го-дзе Масленіца адзначаецца з 7-га па 13 сакавіка. Праўда, дарожным і камунальным службам у гэтыя дні не да жартаў, бо снегу намяло столькі, што нават у горадзе каля тысячы дворнікаў з усіх ЖЭУ і шматлікіх арганізацый і ўстаноў не ўпраўляюцца з яго расчысткай. Затое па народных прыкметах калi шмат снегу, то будзе багаты ўраджай і дастатак у доме. Будзем спадзявацца, што з завяршэннем вясёлай Масленіцы (пад яе канец спальваецца вялікае саламянае чучала зімы) у наша жыццё пастукае добразычлівай гаспадыняй новая вясна-красна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter