А кошт? Усім па кішэні!

У РАЁНЕ 10 лясніцтваў, і напярэдадні Новага года традыцыйна кожнаму з іх даводзіцца план па рэалізацыі зялёных прыгажунь да свята.

З 22 снежня на Бярэзіншчыне пачалі працаваць ёлачныя кірмашы

У РАЁНЕ 10 лясніцтваў, і напярэдадні Новага года традыцыйна кожнаму з іх даводзіцца план па рэалізацыі зялёных прыгажунь да свята.

«Я прывожу ялінкі ўжо на працягу 12 гадоў, — гаворыць вадзіцель Бярэзінскага лясніцтва ДЛГУ «Бярэзінскі лясгас» Андрэй Пісанік. — Падрыхтоўваюцца дрэўцы на розны густ і кошт. Так, за ялінку даўжынёй да 1 метра трэба заплаціць 36 тысяч рублёў, ад 1,1 да 2 метраў — 45 тысяч. Самыя вялікія ялінкі, ад 2,1 да 3 метраў, каштуюць 54 тысячы рублёў».

Нягледзячы на тое, што зараз многія жыхары ставяць ненатуральныя ялінкі, попыт на духмяныя прыгажуні з лесу застаецца вялікім. А вось удзельнікі Бярэзінскага клуба народных майстроў падрыхтавалі ў раённым Доме культуры выставу-конкурс «Арт-ялінка» ў рамках міжнароднага праекта, дзе прадставілі елкі, зробленыя з самых нечаканых нетрадыцыйных матэрыялаў.

Ялінкі са святочнай мішуры, а таксама салодкія — з цукерак — прапаноўвала на выставе-продажы кіраўнік Бярэзінскага клуба народных майстроў Ганна Ждановіч. Дрэвы з нетрадыцыйных матэрыялаў ёй дапамагалі рабіць адны з самых актыўных удзельніц секцыі «Рукодельница» пры клубе — Алена Строк, Ганна Несцяровіч і Марыя Булойчык.

— Спадзяёмся, што ў наступным годзе зможам далучыць да гэтай справы прадпрыемствы і арганізацыі раёна, — гаворыць майстрыха-кіраўнік.

Алена ГРОМАВА

НА ЗДЫМКУ: маленькаму Даніілу і яго матулі Наталлі КЛІМАШОНАК больш даспадобы духмяныя лясныя прыгажуні.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter