А чалавека больш няма

У Дняпры пад Магілёвам знайшлі цела забітага жыхара Бялыніч

У Дняпры пад Магілёвам знайшлі цела жыхара Бялыніч.

— Яго заўважылі мясцовыя рыбакі ля вёскі Масток і выклікалі міліцыю. Эксперты адразу выказалі здагадку, што смерць была гвалтоўнай, а цела прабыло ў вадзе не меней за тыдзень, — расказала афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

На тое, каб апазнаць загінуўшага, спатрэбілася некалькі дзён. Ім аказаўся 46-гадовы жыхар Бялыніцкага раёна. У ходзе следства было ўстаноўлена, што ў гібелі чалавека можа быць вінаваты 54-гадовы магіляўчанін, з якім загінуўшы распіваў спіртное. Мужчыны пасварыліся, і магіляўчанін нанёс напарніку некалькі нажавых раненняў, а потым папрасіў знаёмых дапамагчы пазбавіцца ад цела. Зараз ён затрыманы, астатнія ўдзельнікі крымінальнага працэсу падазраюцца ва ўтойванні слядоў злачынства.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter