Ушакову смешна, Валерыі крыўдна

“Новая хваля” пачалася ў Юрмале з міжнароднага скандалу: расійскім спевакам Іосіфу Кабзону, Алегу Газманаву і Валерыі забаранілі ўезд у Латвію.


“Новая хваля” пачалася ў Юрмале з міжнароднага скандалу: расійскім спевакам Іосіфу Кабзону, Алегу Газманаву і Валерыі забаранілі ўезд у Латвію. Яны трапілі ў “чорны спіс”, які склала Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.

Кіраўнік ведамства Эдгар Рынкевіч растлумачыў, што прычынай паслужыла пісьмо аб падтрымцы пазіцыі Прэзідэнта Расіі па Украіне і Крыме, якое артысты падпісалі ў сакавіку. Аб сваім рашэнні “забараніць расійскім апалагетам імперыялізму і агрэсіі прыязджаць у Латвію на тусовачныя мерапрыемствы” Рынкевіч напісаў яшчэ ў мінулую суботу ў сваім Twitter, чым выклікаў неадназначную рэакцыю не толькі ў Расіі, але і ў самой Латвіі. “Для поўнай бяспекі заклікаю Рынкевіча ўнесці ў спіс персон нон-грата расійскага імперыяліста Куклачова і яго катоў-шавіністаў”, — пасмяяўся з рашэння Міністэрства замежных спраў мэр Рыгі Ніл Ушакоў.

І зусім інакш зараз успрымаецца хіт Валерыі “Рыга — Масква”. Новая палітычная хваля зачапіла і артыстаў. Дарэчы, Валерыя была ўключана ў склад журы конкурсу ў Юрмале. Маладыя зоркі будуць запальвацца без яе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter