Усё будзе джаз

У Кактэбелі 2—3 жніўня адбудзецца фестываль “Наш джаз”. Нагадаем, традыцыйны Міжнародны музычны фестываль Koktebel Jazz, аб адраджэнні якога пасля далучэння Крыма да Расіі гаварыў міністр культуры гэтай краіны Уладзімір Мядзінскі, перакачаваў у Адэскую вобласць

У Кактэбелі 2—3 жніўня адбудзецца фестываль “Наш джаз”. Нагадаем, традыцыйны Міжнародны музычны фестываль Koktebel Jazz, аб адраджэнні якога пасля далучэння Крыма да Расіі гаварыў міністр культуры гэтай краіны Уладзімір Мядзінскі, перакачаваў у Адэскую вобласць.

У крымскім фестывалі прымуць удзел Billy’s Band, Ганна Бутурліна, Данііл Крамер, Анатоль Крол, ансамбль салістаў фонду Алега Лундстрэма, квартэт Антона Румянцава. Асноўная ідэя мерапрыемства — аднаўленне адзінай культурнай прасторы, а галоўная тэма — любімыя савецкія мелодыі ў джазавай апрацоўцы. Аднак толькі музыкай фестываль не абмяжуецца: у канцы ліпеня з Масквы стартуе аўтапрабег рэтрамашын, якія прыбудуць у Кактэбель 1 жніўня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter