Спраўдзілася мара Івана Чонкіна

Англічане скрыжавалІ бульбу і тамат. І гэта сенсацыя!

Англічане скрыжавалІ бульбу і тамат. І гэта сенсацыя!

Новае генетычнае тварэнне селекцыянеры назвалі “Памідофель”. Дарэчы, яго ўжо можна купіць. Адна расліна дае некалькі сотняў салодкіх пладоў чэры і пару кілаграмаў бульбы белага колеру.

Спраўдзілася мара дамарослага селекцыянера Кузьмы Мацвеевіча Гладышава, героя кнігі В. Вайновіча “Жыццё і незвычайныя прыгоды салдата Івана Чонкіна”, які хацеў стварыць гібрыд бульбы з памідорам і назваць яго ПУКС — “Путь к социализму”.

Селекцыянеры прышчапілі спецыяльна падабраныя памідорныя “вяршкі” на бульбяныя “карэньчыкі”. Да гэтага ўжо быў вопыт, калі “парадніліся” таматы з баклажанамі. Гатунак (або гібрыд), які добра пладаносіць, прышчапляюць на спецыяльна адабраныя, моцныя і ўстойлівыя да шкоднікаў і хвароб памідорныя прышчэпкі. У выніку больш магутная каранёвая сістэма тамата дапамагае баклажанам стаць больш устойлівымі да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя.

Такія ж прышчэпкі выкарыстоўваецца і для гарбузовых культур.

Да прыкладу, дыню прышчапляюць на гарбуз з магутнымі каранямі.

Здавалася б, якая карысць ад Памідофеля? Навошта наваяўленыя “мічурынцы” так забаўляюцца з гароднінай? Ці толькі дзеля навукі?

Не. Мэта — атрымаць дадатковы ўраджай.

Ці трэба займацца гэтым гаспадару невялікага агародзіка? Вядома, прышчапіць дыню на гарбуз можна з чыстай цікаўнасці. Скрыжаванне з гарбузом агурка дазволіць агароднікам-эксперыментатарам атрымліваць ураджай там, дзе глеба павольна праграваецца. А ў выпадку з таматам стымулам да гэтага можа стаць дрэнны грунт на ўчастку або гатунак, які не падыходзіць да мясцовых умоў.

Акрамя таго, дэтэрмінантныя гатункі, якія часта пакутуюць ад недахопу харчавання і вільгаці і рост якіх абмежаваны генетычна, пры жаданні можна прышчапіць на расліны, якія не стрымліваюцца ў сваім развіцці і маюць больш магутную каранёвую сістэму. Аднак захапляцца такога кшталту эксперыментамі на маленькіх градках не варта, павялічыць ураджайнасць можна за кошт унясення кампосту і дабавак, што паляпшаюць глебу, дзякуючы паліву і выбару ўстойлівых гатункаў і гібрыдаў.

Хочаце самастойна стварыць Памідофель? На жаль, камбінаваць першы сустрэчны памідор з любой бульбай — правальная задума. Давядзецца спачатку дастаць фірмавы ўзор, затым атрымаць ад яго насенне тамата і захаваць да вясны хаця б клубень бульбы. Затым выгадаваць памідорную расаду, прарасціць клубень, каб атрымаць сцяблы, прыдатныя для прышчэпы, і праявіць надзвычайны спрыт, выконваючы далёка не самую простую аперацыю.
Вам гэта сапраўды трэба?

Па матэрыялах інтэрнэт-крыніц

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter