Дзiцячыя лекi - з агарода, а не з аптэкi

Лета на дачы не праходзіць без маленькіх НЗ. Дзіця парэзала руку, падрапалася, наступіла на шкло, капрызіць і не можа заснуць. Ды ці мала што яшчэ! Але на агародзе ёсць нямала зёлак, якія дапамогуць у розных сітуацыях

Лета на дачы не праходзіць без маленькіх НЗ. Дзіця парэзала руку, падрапалася, наступіла на шкло, капрызіць і не можа заснуць. Ды ці мала што яшчэ! Але на агародзе ёсць нямала зёлак, якія дапамогуць у розных сітуацыях.

Спі, мая радасць

Калі малое зладзіла канцэрт перад сном, прыгатуйце яму заспакаяльную гарбату, якая падорыць вашаму малому салодкі сон. Зніжаюць напружанне меліса, мята перачная, шалфей, мацярдушка і гузы хмелю. Мацярдушка мае гаркаваты смак, таму да гарбаты лепш за ўсё дадаваць мёд (вядома, калі ў малога няма алергіі на гэты прадукт). Ад кашлю можна пазбавіцца так: у шклянку малака дадаць сталовую лыжку шалфею, пракіпяціць у мікрахвалёўцы, астудзіць да пакаёвай тэмпературы, а затым працадзіць. Даць дзіцяці выпіць малако і пакласці яго спаць. Калі малое прамачыла ногі і прастудзілася, заварыце яму гарбату з ліпавага цвету з разліку 1 ч. л. сыравіны на 1 шклянку гарачай вады.

Прагоніць патніцу мацярдушка

З прэласцямі ў дзіцяці хутка спраўляюцца лісце і пупышкі бярозы і асіны, перачная мята, плады шыпшыны і кара дуба. Калі ў малога праступіла алергія на скуры, дапамогуць рыльца кукурузы, карані лапуха, мядункі і дзьмухаўца. А ў заспакаяльныя зборы для ваннаў уваходзяць гузы хмелю, ігліца хвоі і елкі, галінкі ядлоўца. Вазьміце пароўну сыравіну і заварыце мінімум за 1,5—2 гадзіны да купання. Можна настойваць адвар і даўжэй — да 5 гадзін, ахінуўшы ёмістасць з настоем ручніком. Галоўнае, каб зёлкі былі не ў алюмініевым посудзе.

Трыпутнік пазбавіць ад ранак

Ваша дзіця парэзала пальчык або збіла калена? Тады шукайце гэтую траву паабапал дарогі. Свежыя лісты трыпутніка прыкладаюць пры апёках, укусах насякомых. Каб трава падзейнічала хутчэй, яе моцна размінаюць рукамі. Памочнікам пры парэзах можа стаць і календула, яна не толькі спыняе крывацёк, але яшчэ і забівае мікробы. А пры глыбокіх ранах крывацёк спыніць звычайны лапух або святаяннік.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter