Чаго не любяць крывасмокі

Ці растуць на градках расліны, якія абараняюць ад камароў?

Ці растуць на градках расліны, якія абараняюць ад камароў?

Калісьці класік выгукнуў: “Ох, лето красное! Любил бы я тебя, когда б не зной, да пыль, да комары, да мухи...” І калі б толькі яны! Вакол мноства іншых насякомых, якія так і наровяць уджаліць, надакучваюць усё лета. Але больш за іншых усё ж такі камары.

Гаспадары сотак, у якіх дача або агарод знаходзяцца побач з лесам, выдатна ведаюць, што ўвечары працаваць на градках або прыводзіць у парадак клумбу не даюць крывасмокі. Але выратаванне ёсць! Перад працай у садзе трэба нацерці далоні часночным або цыбулевым сокам. Дапаможа таксама нанясенне на цела соку пятрушкі, трыпутніку, адвару з кветак піжмы. Пісклівая эскадрылля будзе трымацца ад вас на адлегласці.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter