20 працэнтаў да заробку

На гэтым здымку вы бачыце невялікія домікі, накшталт шпакоўняў, на тэрыторыі майстэрняў ААТ «Глыбоцкая птушкафабрыка». Але яны зроблены не для птушак. Такое «жыллё» зладзілі ў гаспадарцы для чатырох бензакалонак

— Па-першае, яны замыкаюцца і няма доступу да гаручага ў нерабочы час, —каменціруе галоўны інжынер Святаслаў Сырапятка. — А па-другое, калонкі захаваны ад сонца, дажджу і снегу, што працягвае тэрмін іх службы.

Гэты маленькі факт, як ніякі іншы, сведчыць аб той увазе, якая надаецца парадку ў майстэрнях. Да птушкафабрыкі далучаны 4 сельгасфіліялы, каля 10 тысяч гектараў зямлі. Шмат тэхнікі, але яе не бачна на двары майстэрняў. У гаражах схаваны ўсе 10 камбайнаў, 36 трактароў, машыны. У самы вялікі мароз у боксах  плюсавая тэмпература, і тэхніка заводзіцца без праблем.

У канцы працоўнага дня кожны механізатар наводзіць парадак на сваім месцы. Загадчыкі майстэрань Іван Гараповіч і Алег Бранеўскі выстаўляюць у сувязі з гэтым каэфіцыент працоўнага ўдзелу. Даплата за парадак — да 20 працэнтаў.

Ёсць тут і свае лідары. Гэта механізатары Валерый Дайлідзёнак, Валерый Сярдзюк, а таксама вадзіцелі Генадзь Сіманковіч і Генадзь Шубнік.

Дзякуючы такой пастаноўцы работы ў сельгасфіліяле птушкафабрыкі адрамантаваны ўвесь прычапны інвентар да пасяўной. Цяпер чакаюць надвор’я для яго выпрабавання, абкаткі.

Владимир САУЛИЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter