1979–1989: ніхто не забыты

Права адкрыць памятны знак прадаставіл воінам - інтэрнацыяналістам Валянціну КУКЛІНУ і Івану МАТЫСКІНУ. Цёплыя словы тым, хто добрасумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, адрасавалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мечыслаў МОРХАТ, старшыня абласнога Савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валяр’ян МАЦКЕВІЧ, ваенны лётчык Мікалай СТАЦІЎКА.

Абеліск у гонар тых, хто ваяваў і загінуў у Афганістане, з’явіўся ў Шаркаўшчыне ў Дзень дэсантнікаў.

Права адкрыць памятны знак прадаставіл воінам - інтэрнацыяналістам Валянціну КУКЛІНУ і Івану МАТЫСКІНУ. Цёплыя словы тым, хто добрасумленна выканаў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, адрасавалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мечыслаў МОРХАТ, старшыня абласнога Савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Валяр’ян МАЦКЕВІЧ, ваенны лётчык Мікалай СТАЦІЎКА.

Былы раённы ваенны камісар Валянцін Куклін пажадаў усім, хто прайшоў праз афганскія выпрабаванні, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. Воін-інтэрнацыяналіст Васіль Протас выканаў песню “Кукушка” — своеасаблівы экскурс у сваё далёкае баявое мінулае.

Пад гэтыя словы да памятнага знака накіраваліся праваслаўныя святары — айцы Віктар Валашчук і Пётр Бараноўскі. Пасля агульнай малітвы адбылося асвячэнне.

Затым, ва ўнісон з кранаючай душу мелодыяй дзяўчаты ў белым з лампадкамі наблізіліся да помніка. Воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў усклалі да помніка гірлянды, вянкі, кветкі, ушанавалі памяць герояў, якія не вярнуліся дамоў з вайны, хвілінай маўчання. Над скверам разнеслася рэха салюту.

Аляксандр БАРЫЛА

НА ЗДЫМКАХ: моманты цырымоніі адкрыцця абеліска.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter