12 бычкоў на 12 двароў

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 103 маладыя сям’і

ПАДСОБНАЯ гаспадарка маладой сям’і Анжэлы і Дзмітрыя АНАНІЧАЎ з аграгарадка «Васюкі» Шаркаўшчынскага раёна папоўнілася бычком.

Жывёлу ім падарыў як пераможцам штогадовага традыцыйнага раённага конкурсу на лепшае маладзёжнае падвор’е.

Такія ж «жывыя прызы» і граматы райвыканкама атрымалі яшчэ 12 пар.

А ўсяго ў конкурсе ўдзельнічалі 103 маладыя сям’і.

НА ЗДЫМКУ: намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Міхаіл ЯСЮКЕВІЧ уручае Анжэле і Дзмітрыю АНАНІЧАМ сертыфікат на бычка.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота Сяргея РАЙЧОНКА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter