Запарыліся ўжо: хто ходзіць 31 снежня ў лазню?

110 градусаў па Цэльсію

Каманда беларусаў не раз здзіўляла сваімі ўменнямі і фінаў, і рускіх. Апошнія пытаюцца: «Адкуль вы ўсё ведаеце, як гэтыя выкрутасы робіце?»
«Разумееце, кожны год 31 снежня мы з сябрамі ходзім у лазню. Гэта ў нас традыцыя такая...» — гэта цытата не толькі са знакамітай кінастужкі «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!», але і словы аматараў і прафесіяналаў па спартыўнай саўне. Толькі ўявіце: у іх аблазіць скура на вушах, шчоках, насах і плячах, а яны ўсё роўна сядзяць у лазні пры +110 градусах! Я не жартую! Зойдзем і мы папарыцца? 

Пад Мінскам у вёсцы Вітаўка, дзе ляжыць лёгкі сняжок, напярэдадні Новага года сабраліся трое — Віктар Зелянко, Наталля Мацвеенка, Юрый Шыкуноў. Яны любяць лазню вельмі моцна, таму што з’яўляюцца чэмпіёнамі па спартыўнай саўне. Галоўны чэмпіянат па экстрэмальным віду спорту праходзіць у фінскім горадзе Хэйнала. З усяго свету раней туды з’язджаліся аматары папарыцца пры незвычайных тэмпературах. Напрыклад, +120! Галоўны трэнер нашай зборнай Віктар Зелянко арганізаваў у 2001 годзе і ў нашай краіне чэмпіянат па паранні венікам.

— Памятаю, як выйграла ў нашай краіне палячка, якая да знаёмства са сваім мужам-беларусам не хадзіла ў лазню. За пяць гадоў шлюбу яна так навучылася валодаць венікам, што нават фіны дзівіліся! — распавядае Віктар Казіміравіч, адкрываючы дзверы сваёй лазні. Туды радасныя залятаюць у купальніку Наталля, неаднаразовая пераможца чэмпіянатаў па спартыўнай саўне і паранні венікам, а за ёй у плаўках Юрый Аляксеевіч. Ух, ну і пар пайшоў!

— Колькі ж тут градусаў?! — заходжу за імі і нічога не бачу — акуляры запацелі, дыктафон накрыла туманам.

— Усяго толькі 60! — смяюцца яны. 

Пакуль Наталля добра гэтак прыкладвае да спіны Юрыя Аляксеевіча два венікі, ён дзеліцца сакрэтамі «выжывання» пры гарачых тэмпературах: «Галоўнае, правільна дыхаць: трэба абавязкова язык падымаць да нёба, каб пар напрамую не трапляў на насаглотку».

Наогул гэты спорт вельмі небяспечны. Спаборніцтвы чэмпіянату звычайна пачынаюцца з 

Галоўны трэнер і суддзя чэмпіянатаў краіны па спартыўнай саўне Віктар ЗЕЛЯНКО ад усёй душы прыкладвае венік да спіны сябра Юрыя ШЫКУНОВА.
Апошні, як бачыце, не скардзіцца. Гаворыць: «Яшчэ!»


90 градусаў, а потым даходзяць і да ўсіх 120! Пасля таго як у 2010 годзе ў Фін-ляндыі ў фінале чэмпіянату загінуў рускі лазеншчык, а яго фінскі супернік упаў у кому, да гэтага спорту прыгледзеліся больш уважліва… 

Жартую: а перад Новым годам з’язджалі ў Ленінград? Смяюцца, кажуць, такога не было. Праўда, аднойчы машыны не завяліся ад холаду і... прыйшлося застацца ў лазні адзначаць!

Каго, як не Наталлю МАЦВЕЕНКА будуць слухацца венікі? Яна з дзяцінства любіць лазню. Асабліва пачорнаму!

— Неяк з сябрамі пайшлі ў лазню, а нармальных венікаў не было. Узялі той, якім падлогі мятуць. Так адсцябалі адзін аднаго, што потым жонкі высвятлялі, з якімі кошкамі мы ў лазню хадзілі, — смяецца трэнер Віктар Зелянко.

У добрага лазеншчыка венік праслужыць на 5-6 разоў, а ў дрэннага — і аднаго раза не вытрымае.
Лазеншчыкі кажуць: «Мы парымся, а не лупасiм адзін аднаго».

У Юрыя Шыкунова нарыхтавана зараз 300 розных венікаў — бярозавых, ліпавых, хваёвых, дубовых... Навошта столькі? Ён загадвае лазняй у вайсковай часці — вось усяму калектыву і нарыхтаваў венічкаў ад душы!

Віктар Казіміравіч адзін з нямногіх у краіне, хто ведае, як правільна тапіць лазню і карыстацца ёю. Паверце: такіх няшмат

— Я раю ўсім-усім хадзіць у лазню. Але ёсць адно правіла — там павінна быць камфортна чалавеку, інакш навошта гэтыя пакуты? Вось вам сакрэт адкрыю: каб добра выпацець, трэба перад лазняй сагрэць ногі. І, вядома, важна, каб была добрая вентыляцыя — гэтаму нас фінскі пасол навучыў, — кажа Віктар Зелянко, а па яго спіне кроплі сцякаюць. Дарэчы, яму 62 гады, але на выгляд столькі і не дасі. Гэтак жа, як 72-гадоваму Юрыю і 37-гадовай Наталлі! Няўжо ў лазні ўвесь сакрэт маладосці?

А вам слаба? Айда пасля гарачай лазні адразу выскачыць на снег!

— Вядома! Я нават мылам і крэмамі не карыстаюся! — паказвае фокусы з венікамі Наталля. 

— Аліна, вас папарыць? А потым айда сняжком абцірацца! — зазывае Юрый Аляксеевіч, а мне ажно страшна становіцца. Наталля і Юрый выходзяць з лазні на вуліцу. Юрый на сябе коўш халоднай вады вылівае, і ад яго цела воблака пары разыхо-дзіцца. Наталля, хіхікаючы, абціраецца сняжком: «Так добра! Паспрабуйце!»

Добрая вадзіца! Жадаеце паспрабаваць такі экстрым?

Аднак Віктар Зелянко нагадвае: 

— Трэба піць шмат вады. Я з сябрамі ў лазні п’ю мінеральную, у канцы лазні можна трохі піва. Хтосьці па традыцыі п’е алкагольныя напоі, але іх нельга шмат прымаць пасля такіх тэмператур. Навошта сабе свята псаваць? У Новы год трэба быць здаровымі!

alinakasel@gmail.com

Фота Сяргея ЛАЗЮКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter