1000 і адно захапленне

Как готовится Брест к своему знаковому юбилею

Круглую дату Брэст адсвяткуе ў наступным годзе. Да лета трэба будзе пабудаваць 28 аб’ектаў: школы і дзіцячыя сады, аўтавакзал, парк Тысячагоддзя, футбольны манеж, Заходні абход, Кобрынскі пуцеправод... Сума інвестыцый — каля 400 млн рублёў. Некаторыя аб’екты ўжо ўведзены. Напрыклад, новая станцыя хуткай дапамогі ў раёне Кавалёва і дзіцячы сад на 350 месцаў у зарэчнай частцы Брэста.

Заходні абход Брэста — мегапраект. Такія развязкі ў Беларусі яшчэ не будавалі.

Будаўніцтва Заходняга абходу — мегапраект. Нічога падобнага ў нашай краіне не будавалі і ў бліжэйшы час наўрад ці пачнуць. Транспартнае шасціпалоснае кольца ўзводзяць на 12-метровай вышыні. Пад ім — чыгуначныя пуці. Кольца аб’яднае некалькі дарожных «прамянёў». Частку трас укладваюць на велізарныя маналітныя апоры. Сапраўдны хайвэй! Галоўная задача развязкі — разгрузіць цэнтр горада і «рэчыцкія» чыгуначныя пераезды. У час пік тут утвараюцца вялiкія пробкi.

Госці горада змогуць размясціцца ў 120 нумарах гасцініцы Hilton. Адкрыццё ўжо хутка.

Упрыгажэннем цэнтральнай часткі Брэста стане новы аўтавакзал. Праект, распрацаваны камандай упраўлення праектных работ ААТ «Палессежылбуд», адзначаны дыпломам I ступені на XII Нацыянальным фестывалі архітэктуры ў намінацыі «Грамадскія будынкі і збудаванні». Журы ўразіў не толькі палёт творчай думкі берасцейцаў, але і тэхнічнае «начынне» будынка. Тут будуць устаноўлены самыя сучасныя сістэмы кандыцыяніравання, відэаназірання, кантролю доступу.

Цэнтральная частка новага аўтавакзала цалкам празрыстая, паколькі дамінантай павінен заставацца шпіль чыгуначнага вакзала. Ён знаходзіцца непадалёк. Фасад стане гарадской славутасцю — тут выкарыстоўваюцца тры разнавіднасці шкла: празрыстае, з эфектам люстранога адбітку і эмаль — загартовачнае шкло з нанесенай на паверхню керамічнай фарбай.

Да 1000-годдзя Брэст атрымае новы аўтавакзал. Яго прапускная здольнасць — 5 тысяч пасажыраў у суткі.

Прапускная здольнасць новага брэсцкага аўтавакзала — 5 тысяч пасажыраў і 355 рэй­савых аўтобусаў у суткі. Аб’ём інвестыцый — каля 11,5 млн рублёў. Грошы выдзяляюцца з абласнога і гарадскога бюджэтаў. На рэканструкцыю вуліцы Арджанікідзэ, якая прылягае, накіруюць яшчэ 8,5 млн.

Абноўлены Кобрынскі пуцеправод, які звязвае вуліцу Маскоўскую і праспект Машэрава, плануюць адкрыць у чэрвені наступнага года

Кобрынскі пуцеправод — яшчэ адзін маштабны праект. Яго рэканструкцыю трэба завяршыць таксама да 1000-годдзя Брэста. Мост, які падзяляе цэнтральную гарадскую артэрыю на вуліцу Маскоўскую і праспект Машэрава, сваё адслужыў і ўжо не спраўляўся з транспартнымі патокамі. Рэканструкцыя прынцыпова змяніла гэты пуцеправод. Сутнасць змен такая: замест чатырох палос будзе шэсць, замест аднаго 28-метровага пралёта зманціраваны чатыры 24-метровыя. Пад мостам застанецца чыгуначная ветка, а таксама пройдуць дзве дарогі з поўначы на поўдзень.

Напярэдадні 1 верасня ў зарэчнай частцы Брэста адкрыўся новы дзіцячы сад на 350 месцаў.
Фота Валерыя КАРАЛЯ

Абноўлены Кобрынскі пуцеправод у Брэсце плануецца адкрыць у чэрвені наступнага года. Неўзабаве пачнецца будаўніцтва
транспартных развязак, якія прылягаюць, што зноў жа разгрузіць цэнтр горада. Старшыня Брэсцкага гар­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Рагачук расказаў:

— Для рэканструкцыі ёсць неабходныя срод­кі, і сёлета мы пачнём гэтую работу. Транспартныя патокі ў горадзе памяняюцца карэнным чынам, але гэта будзе зручна для жыхароў горада і пойдзе на карысць экалогіі.

losich@sb.by


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости