100 км – за дзень і ноч

У дваццаць чацвёрты раз паблiзу чыгуначнага прыпынку Асiна, што ў бок Стоўбцаў, прайшоў рэспублiканскi пешы турысцкi марафон «100 кiламетраў за 24 гадзiны»

У дваццаць чацвёрты раз паблiзу чыгуначнага прыпынку Асiна, што ў бок Стоўбцаў, прайшоў рэспублiканскi пешы турысцкi марафон «100 кiламетраў за 24 гадзiны». У iм стартавала звыш ста турыстаў. Кожны ўдзельнiк павiнен быў па карце пераадолець за суткi стокiламетровы маршрут i па дарозе адзначыцца на кантрольных пунктах. Калi заблудзiш, прыходзiцца, як кажуць, наразаць дадатковыя кругi.  

Сёлета па-за канкурэнцыяй была каманда турклуба «Пiлiгрым» Маладзечанскага раёна. Абсалютнай чэмпiёнкай сярод жанчын стала Галiна Кавалёва. Дарэчы, Галiна раней перамагала на чэмпiянаце Беларусi па марафонскiм бегу. Сяброўкi Кавалёвай — Святлана Кошалева i Святлана Iгнатовiч — паказалi лепшыя вынiкi ў сваiх узроставых групах. Падтрымала жанчын-пiлiгрымак i мужчынская палавiна – Ягор Дзмiтрачэнка, Андрэй Дзянiс i Патах Абдул-Патахаў. 

— Мы ў шаснаццаты раз удзельнiчалi  ў марафоне, — сказаў карэспан­дэнту «Р» дырэктар турклуба «Пiлiгрым» Сяргей Бялкоў. – I гэта сёмая наша перамога. А яшчэ восем разоў займалi прызавыя месцы. У наступным годзе спаборнiцтвы пройдуць на тэрыторыi Маладзечанскага раёна. Спадзяёмся паўтарыць поспех. 

Другой на сёлетнiм марафоне стала сталiчная каманда «Фэнсi-Атлант», а трэцяй —  «Альтаiр-БДУIР». 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter