10 февраля в Белгосфилармонии отметят юбилей композитора Олега Чиркуна


Канцэрт «Бацькоўская зямля мне сэрца грэе» будзе прысвечаны 80-годдзю вядомага беларускага кампазітара

Толькі ўявіце: Алег Чыркун напісаў больш за 300 песень у садружнасці з такімі беларускімі паэтамі, як Іосіф Гурко, Уладзімір Скарынкін, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Мікола Чарняўскі, Леанід Пранчак, Іван Цітавец ды іншыя. Вядучы канцэрта, мастацкі кіраўнік ансамбля народнай музыкі “Свята” Вячаслаў Статкевіч упэўнены:

– У яго песнях ёсць тая давернасць і тая сардэчнасць, якія забяспечваюць ім папулярнасць. Ён заўсёды імкнецца злучыць сучасныя інтанацыі і рытмы з фальклорнай песеннасцю. Зборнікі песень “Карагод”, “Бацькоўская зямля”, “Сена маладое”, “Плач жураўлёў” вызначаюцца цікавымі аўтарскімі знаходкамі, замілаванасцю роднай прыродай. Менавіта праз такую музыку выхоўваюцца любоў да Радзімы, захапленне багатай фальклорнай спадчынай. Музыка простая, лёгкая, запамінальная, таму песні карыстаюцца вялікім поспехам у слухачоў, выхоўваюць пачуццё глыбокага патрыятызму.

Сёння песні Алега Чыркуна ўваходзяць у хрыстаматыі па музыцы для дзіцячых музычных устаноў. Ён з’яўляючыся старшынёй ваенна-шефскай камісіі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”, выступае у вайсковых частках, актыўна прапагандуе беларускую культуру. Кампазітарам напісана шмат песень на ваенна-патрыятычную тэматыку, у якіх працягваецца тэма выхавання моладзі.

Акрамя песень, кампазітар працуе і ў жанрах буйной формы. Ён з’яўляецца аўтарам народна-музычнай камедыі “Калі заспявае певень”, якая была пастаўлена ў 1988 годзе на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі. Таксама кампазітарам створана музыка да драматычных спектакляў “Папараць-кветка”, “Як у госці сын прыехаў”, “Скрыжаванні вайны”, “Зямля яшчэ баліць”, “Вочы ў вочы”, да тэлеспектакля “Новая зямля”.

Творы кампазітара часта гучаць на радыё, іх выконваюць вядомыя беларусікя артысты. Творы Алега Чыркуна трывала ўвайшлі ў рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. Цітовіча, ансамбля “Сябры”, “Свята”, народных артыстаў Беларусі Віктара Чарнабаева, Якава Навуменкі, Уладзіміра Правалінскага, артыстаў Вячаслава Статкевіча, Ірыны Раманоўскай, салістаў тэатраў оперы і музычнай камедыі, самадзейных і дзіцячых калектываў.


Лепшыя з гэтых песень артысты выканаюць 10 лютага на сцэне Малой залы імя Р.Шырмы. Пачатак у 18:00.

Иллюстрации предоставлены Белгосфилармонией. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter