І стацыянарныя, і раз’язныя

У Шчучынскім раёне дзейнічаюць восем стацыянарных нарыхтоўчых пунктаў. Сярод іх нядрэнных поспехаў дабіваецца Астрынскі, дзе працуе загадчыкам Георгій Судас. Тут нарыхтоўваюцца гародніна, мясапрадукты, анучы, макулатура, поліэтылен, ягады, грыбы...

У Шчучынскім раёне дзейнічаюць восем стацыянарных нарыхтоўчых пунктаў. Сярод іх нядрэнных поспехаў дабіваецца Астрынскі, дзе працуе загадчыкам Георгій Судас. Тут нарыхтоўваюцца гародніна, мясапрадукты, анучы, макулатура, поліэтылен, ягады, грыбы. Выконваюцца і іншыя паслугі. Можна накляпаць касу, навастрыць нажы, нарэзаць шкло.

— Дзякуючы нарыхтоўшчыкам летась, напрыклад, было нарыхтавана толькі чарніц 55 тон, — гаворыць намеснік старшыні Шчучынскага раённага спажывецкага таварыства Ніна Яцкевіч. — Их адправілі ў Літву, Польшчу, Расію.

Як вядома, працаўнікам вёскі ў якасці натуральнай аплаты працы выдзяляецца збожжа. Раней было праблематычна яго змалоць. Прыходзілася везці атрыманую прадукцыю за шмат кіламетраў. Цяпер такая неабходнасць адпала: размол збожжа вядзецца непасрэдна на месцы. Такая паслуга ўжо аказваецца ў вёсках Рэзы, Новы Двор, Васілішкі, гарадскім пасёлку Жалудок.

Добрыя справы і на рахунку раз’язных нарыхтоўшчыкаў. З імі заключаюцца дагаворы, як правіла, у час сезонных нарыхтовак. Летась іх працавала 32 чалавекі. У выніку людзі маглі рэалізоў-ваць прадукцыю на ўласным падворку.

Запатрабаванымі аказаліся і цэнтры кааператыўных участкаў, асабліва ў аграгарадках і ў буйных гаспадарках. Вясной і восенню іх супрацоўнікі праводзяць ворыва на прысядзібных участках. Там можна заказаць мінеральныя ўгнаенні, насенне ўраджайных і перспектыўных сартоў розных культур, саджанцы яблынь, груш, сліў, вішняў і г.д. Летась, напрыклад, прадалі тры тысячы кустоў руж. Усё гэта дастаўляецца па назначэнні. У дадзеным выпадку намнога аблягчаецца земляробская праца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter