“...плакала Марыя” для жыхароў цэнтра Еўропы

Iтальянская стужка “У Сiракузах, дзе плакала Марыя” заваявала Гран-пры III мiжнароднага каталiцкага фестывалю хрысцiянскiх фiльмаў i тэлепраграм “Магнiфiкат”, што прайшоў на Глыбоччыне.

Адзiн з дзён кiнафестывалю праходзiў у вёсцы Iвесь Псуеўскага сельсавета, якая, па разлiках беларускiх навукоўцаў, лiчыцца геаграфiчным цэнтрам Еўропы.  У мясцовым Доме культуры сабралiся ўдзельнiкi кiнафоруму з розных краiн свету i мясцовае насельнiцтва: як кажуць, яблыку не было дзе ўпасцi. І кiно тут не дэманстравалi ўжо колькi год, а тут такое... Вось чаму да прыезду прадстаўнiчых гасцей вёска рыхтавалася адказна. Яшчэ нiколi ў Iвесi не бачылi столькi замежнiкаў, святароў, кiнарэжысёраў, журналiстаў. Да гэтага дня прымеркавалi i  ўрачыстае адкрыццё парку на кургане “цэнтра Еўропы”, дзе госцi свята пасадзiлi фестывальную алею — з 14 каштанаў па колькасцi краiн-удзельнiц.
У той дзень нiхто з гледачоў яшчэ не мог прадбачыць, што прадэманстраваная ў Iвесi iтальянская карцiна “У Сiракузах, дзе Марыя плакала” ў нядзелю атрымае галоўны прыз фестывалю. Мiж iншым зала затоена сачыла за унiкальным кiнарасследаваннем цуда. За ўсю гiсторыю касцёла гэта, бадай што, адзiны цуд, якi зафiксавала кiнакамера. Здарыўся ён у 1959 годзе ў iтальянскiх Сiракузах. Пра гiсторыю плачу маленькай статуi Панны Марыi распавёў у 2006 годзе рэжысёр Карла Паола Дэ Б’ясэ. Яго дакументальны фiльм кампетэнтнае журы вызначыла як сапраўдную сенсацыю “Магнiфiкат-2007” (дагэтуль Гран-пры на мiнулагоднiх глыбоцкiх кiнафорумах не прысуджаўся). Прэзi-дэнт праваслаўнага кiнафестывалю “Сустрэча” з горада Обнiнска Калужскай вобласцi манахiня Сафiя адзначыла ў размове з карэспандэнтам “НГ”, што хрысцiянскiя фiльмы вельмi патрэбны нашым славянскiм народам. У Расii iх фестывальны рух усё больш пашыраецца. Аўтарам, якiя прагнуць данесцi слова Божае да людзей, вельмi карысна сустракацца i абменьвацца сваiм вопытам, назiраннямi. Хрысцiянiн павiнен быць актыўным! Калi даў табе Бог талент, выкарыстоўвай яго дзеля выратавання блiжняга!
На фестывалi былi паказаны 42 дакументальныя фiльмы i тэлепраграмы. Лепшым фiльмам названа швейцарская стужка “Святар на пенсii”, лепшай тэлепраграмай — беларуская “Лёс чалавека: кс. Казiмiр Жылiс”, аўтар сцэнарыя i рэжысёр якой Алег Чацьверыкоў.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter