І ўпершыню – госці з Венесуэлы

Цымбалы зноў загучаць над Паставамі.

Сёлета міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” адбудзецца ў першыя выхадныя чэрвеня. Ён ладзіцца ўжо ў чатырнаццаты раз. Аб сваім удзеле ў фестывалі заявілі творчыя калектывы з васьмі краін. Упершыню ў форуме прымуць удзел госці з Казахстана, Венесуэлы, Кітая.

Райцэнтр поўным ходам рыхтуецца да фестывалю, які тут, па ўсім відаць, прыжыўся надоўга. Рыхтуюцца і творчыя калектывы. Як расказала “БН” намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Ала Кейзік, у час фестывалю самадзейных артыстаў будзе нямала з Пастаўскага ды іншых раёнаў краіны. У гэтыя дні будзе працаваць і кірмаш.

Тамара ЯЦКЕВІЧ, “БН”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter