І класіка, і рок – на роднай мове

УРАЧЫСТЫ канцэрт будзе прысвечаны творчасці Уладзіміра МУЛЯВІНА, 70-годдзе якога адзначаецца сёлета. Творы песняра выканае Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла ФіНБЕРГА.

Сёння,у Маладзечна адкрываецца фестываль беларускай песні і паэзіі.

УРАЧЫСТЫ канцэрт будзе прысвечаны творчасці Уладзіміра МУЛЯВІНА, 70-годдзе якога адзначаецца сёлета. Творы песняра выканае Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла ФіНБЕРГА.

— Так склалася, што свае апошнія найбольш значныя канцэрты Уладзімір Мулявін правёў менавіта з нашым калектывам, — зазначае Міхаіл Фінберг. — Мы выступалі разам у Маскве і ў Мінску. Таму да фестывалю ў Маладзечне аркестр падрыхтаваў амаль чатыры дзясяткі ранніх кампазіцый “Песняроў”, усе — на народныя тэксты. На Рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні таксама будуць гучаць творы Мулявіна. Гэта абавязковая ўмова спаборніцтва.

Новым мерапрыемствам фестывалю стане канцэрт з удзелам рок-выканаўцаў і беларускіх рок-гуртоў. Упершыню ў рамках фестывалю будзе праведзены “круглы стол” “Беларуская паэзія і песня”: сучасны фармат. Да ўдзелу запрошаны беларускія кампазітары, паэты-песеннікі, ваканаўцы, прадзюсары і інш.

Закрые фэст у Маладзечне начны джазавы канцэрт, які адбудзецца ў нядзелю, 28 жніўня.

Таццяна УСКОВА, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter