І ў дрэве птушкі «ажылі»...

Новы твор беларускага майстра Юрася Камандзірчыка «прапісаўся» ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры «Зубраня», што на Мядзельшчыне

«ПТУШЫНЫ ГАЙ» — так называецца драўляная скульптура — распавядае дзецям, што прыязджаюць у цэнтр, якія птушкі жывуць на Беларусі. Юрый КАМАНДЗІРЧЫК у звычайным дрэве выразаў птушак, што гняздзяцца на беларускіх прасторах. Важатыя сёння расказваюць адпачываючым пра іх жыццё, зімоўку, харчаванне і паводзіны.

«Птушыны гай» месціцца на пляцоўцы, вакол якой расставілі лавы для сядзення. Побач на дрэвах павесілі адмысловыя шпакоўні і хаткі для іншых птушак. Далей у цэнтры «Зубраня» плануюць усталяваць дынамікі, адкуль будуць гучаць запісы спеваў птушак.

Аляксандр СЕНЮЦЬ

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter