...Адкрыць і паверыць

Турбина, Л.Н. Огни на воде: избранное/ Любовь Турбина. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 128с.

Турбина, Л.Н. Огни на воде: избранное/ Любовь Турбина. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009. — 128с.

Любоў Мікалаеўна Турбіна, фізік па адукацыі, руская паэтэса, якая жыве ў Маскве, доўгі час была звязана з Мінскам, Беларуссю. І ўсе яе кнігі, здаецца, выходзілі толькі ў Мінску. Новы зборнік, які аб’яднаў вершы і прозу, таксама нядаўна выдадзены ў Мінску. Пра што ж піша таленавіты мастак слова ў сваіх навелах і вершах? Толькі пра саму сябе? Ці ўвогуле пра часы, у якія давялося выпрабоўваць характар, сумленне, адстойваць мараль і светлыя чалавечыя ідэалы?.. Так, і проза, і паэзія — выключна асабістае. Так, відавочна, заўсёды і павінна быць у сапраўднай літаратуры. І тым не меней так, пэўна, атрымліваецца далёка не заўжды.
Разам з Любоўю Турбіной, яе празаічнымі і вершаванымі радкамі, яе няхітрымі сюжэтамі “ад першай асобы” адкрываеш і нешта сваё асабістае. Адзін з паэтычных раздзелаў носіць вельмі красамоўную назву “Па вуліцы Янкі Купалы”. Адкрывайце новую кнігу Л.Турбіной — і спяшайцеся на згаданы мінскі адрас. Вас чакае сімпатычная паэтычная вандроўка!..

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter