...А ў госці запросіць дзед Талаш!

Творчы “дэсант” з гэтага цудоўнага кутка Палесся размясціўся ў вялікім двары, што будзе адзін у адзін як сапраўдны сялянскі. Драўляны воз, салома, даматканыя хусткі як найлепей падкрэсліваюць яго нацыянальны каларыт.

Неўміручы герой аповесці Якуба Коласа “Дрыгва” будзе сімвалам прысвечанага раёну падворка.

Творчы “дэсант” з гэтага цудоўнага кутка Палесся размясціўся ў вялікім двары, што будзе адзін у адзін як сапраўдны сялянскі. Драўляны воз, салома, даматканыя хусткі як найлепей падкрэсліваюць яго нацыянальны каларыт.

Падворак падзелены на некалькі частак, кожная з якіх прысвечана якому-небудзь рамяству. Як патлумачылі карэспандэнту “БН” у аддзеле культуры Петрыкаўскага райвыканкама, тут будуць разьбяры па дрэве, майстры нацыянальнай вышыўкі, дранкі, па вязанні пруткамі і кручком, па пляценні з лазы, кройцы па скуры. Ну і куды ж без традыцыйнай саломкі? Яшчэ — габелены, якіх тут ні ў кога больш няма.



— Людзей, якія завітаюць на падворак Петрыкаўшчыны, сустрэне загрыміраваны пад дзеда Талаша, легендарнага партызана Грамадзянскай вайны, супрацоўнік, — расказвае загадчык аддзела культуры Петрыкаўскага райвыканкама Наталля Кандрацьева. — Жыве ён недалёка ад Навасёлак, дзе нарадзіўся і жыў яго знакаміты прататып. Амаль што ўсе майстры ў нас — сяляне. Гэта, лічу, вельмі важна, калі чалавек, які адлюстроўвае ў сваёй творчасці мудрасць народа (а ўсе рамёствы Беларусі пайшлі з вёскі), жыве сярод гэтага ж народа.

“Маёнтак” з умельцамі, які так і завецца — “Падвор’е дзеда Талаша”, складаецца з хаты партызана, дзе кожны бачыць асабістыя рэчы Васіля Ісакавіча з прысвечанага яму навасёлкаўскага музея. Плошча падворка складае 117 квадратных метраў. Каля хаты, дэкараванай сялянскім возам, чоўнам і іншымі прыкметамі народнага жыцця, стаіць ткацкі станок, за якім будзе працаваць майстар з вёскі Галубіца. Каля яе прымосціцца знаўца пляцення сетак. І ўздоўж усёй мяжы падворка з’явяцца куткі, прысвечаныя таму ці іншаму рамяству. Значнае месца ў экспазіцыі займае страўня. Яе аўтары — працаўнікі мясцовага райпо. Чым яны пачастуюць гасцей? Прыходзьце, паглядзіце!

НА ЗДЫМКУ:.такія артэфакты дапаўняюць экспазіцыю петрыкаўскага падворка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter