Советская Белоруссия №95 (23987).Пятница, 25 мая 2012 года.
[ На главную ]   [ Стартовая ]   [ В закладки ]
RSS   |   PDA

Последние комментарии:

Главная Ваши новости Статья «"Народны архіў" ствараем разам»PDA-версия

"Народны архіў" ствараем разам

У “СБ” ад 17 ліпеня 2008 г. было аб’яўлена аб стварэнні праекта “Народны архіў”, мэтай якога з’яўляецца пошук асабістых архіваў, у якіх адлюстраваны лёсы простых людзей і публікацыя асобных дакументаў на старонках газеты. Удзел у праекце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ) стварае магчымасць прыёму найбольш каштоўных дакументаў на дзяржаўнай захоўванне. Другая публікацыя, ад 21 жніўня – гэта асабістае ліставанне В.І. Скалабан часоў Вялікай Айчынай вайны.


Думка аб неабходнасці захоўвання архіваў простых людзей сведкаў і ўдзельнікаў гістарычных падзей не новая. Упершыню яна была агучана падчас Усесаюзнай канферэнцыі гісторыкаў-архівістаў, прысвечанай 25-годдзю савецкай архіўнай справы ў чэрвені 1943 г. Рэзалюцыя, прынятая па дакладу У. Максакава “Аб задачах архіўных органаў Савецкага Саюза па збіранні і захоўванні дакументальных матэрыялаў Вялікай Айчыннай вайны”, заклікала збіраць матэрыялы асобных грамадзян, якія адзначаны ўзнагародамі Савецкага кіраўніцтва. Пытанне рэгулярна ўздымалася на сустрэчах архівістаў, аднак найбольшы грамадскі рэзананс набыла дыскусія на старонках «Литературной газеты» у 1977–1978 гг., якая зводзілася да абмеркавання двух асноўных думак: з аднаго боку неабходнасць захоўвання такіх архіваў – бясспрэчна, з другога, захоўваць “усё” дзяржаўныя архівы проста не змогуць. Асабістыя архівы сведкаў і ўдзельнікаў падзей пачалі стала прымацца ў абласныя і занальныя архівы БССР у сярэдзіне 1970-х гг. У канцы 1980-х гг. ідэя атрымала новае напаўненне, актуальным стала захоўванне дакументаў, якія фактычна не ўваходзілі ў сферу камплектавання “заідэалагізаванай савецкай архіўнай сістэмы”, тыя што адлюстроўваюць асабістыя лёсы, паказваюць нязнаную гісторыю, а таксама даюць кожнаму чалавеку, незалежна ад яго палітычных поглядаў, права на захоўванне памяці. Так, у 1988 г. у Маскве па ініцыятыве Б. Ілізарава ўзнік “Народны архіў”, у 1990 г. у Варшаве афіцыйна зарэгестраваны цэнтр KARTA і архіў пры ім, у 1990-х гг. у Беларусі з’явіўся Архіў найноўшае гісторыі… Усе пералічаныя праекты недзяржаўныя, таму з-за адсутнасці сродкаў у 2007 зачынены “Народны архіў”, амаль не дзейнічае Архіў найноўшае гісторыі, але актыўна працуе цэнтр KARTA.
Страты архіўнай спадчыны у Беларусі каласальныя, таму архівісты, працаўнікі музеяў і бібліятэк, дзеячы культуры, навукоўцы павінны рабіць і робяць шмат для захоўвання дакументальных сведчанняў, для абуджэння гістарычнай памяці. У тым ліку быў створаны інфармацыйны рэсурс “Асабістыя архівы” (www.personalarchives.narod.ru). Да з’езда Мсціслаўскага зямляцтва, што адбудзецца 28 верасня 2008, аб’яўлены конкурс “Архіў асабістай памяці” (www.personalarchives.narod.ru/konkurs), асноўнай мэтай якога з’яўляецца выхаванне культуры стаўлення да асабістых архіваў, праз зварот да асабістых дакументаў. На конкурс прымаюцца “асабістыя гісторыі” падцверджаныя дакументальна, плануецца прэзентацыя асабістых архіваў выхадцаў з Мсціслаўля, а таксама публікацыя артыкула “Архівы і памяць”, у якім будзе ахарактарызавана роля асабістых архіваў у справе захоўвання гістарычнай памяці.

 

Мяркую, што далейшая праца ў межах праекта “СБ” “Народны архіў”, можа адбывацца з улікам прадстаўленай інфармацыі і пры выкарыстанні вызначаных рэсурсаў.



З павагай,
аспірантка кафедры крыніцазнаўства
гістарычнага факультэта БДУ,
Вольга Іванова.

Дата публикации: 17:33:25 26.08.2008
E-mail*
Доп.информация
Что отправить?Статью целикомАнонс
 
 Добавить комментарий 
Ваше имя*
E-mail
Контактный телефон (с кодом города или оператора связи)
Ваш комментарий*
*Поле обязательно для заполнения
 

Вход в систему

Пользователь
Пароль
 
РегистрацияЗабыли пароль?
Инфографика
май 2012
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031