В Минске в прошлом году продано рекордное количество квартир

Здзелкi абнавiлi рэкорд

Па дадзеных Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), у 2016 годзе ў Мінску было прададзена звыш за 15 тысяч кватэр, што на 14% (ці на 1877) больш за паказчык 2015 года. Дарэчы, столькі жылля ў мегаполісе не прадавалася яшчэ ніколі. Так, напрыклад, у 2003 годзе было здзейснена 12.386 здзелак па куплі-продажы. Наступны рэкорд устаноўлены праз 10 гадоў, у 2003-м, дасягнуўшы адзнакі ў 13.784 прададзеныя кватэры.

У мінулым годзе продаж кватэр у Мінску пабіў усе рэкорды.
Фото intim.ofise.pw

Рынак нерухомасці ў апошні час багаты на рэкорды. Па-першае, цэны ва ўмоўных адзінках прыемна аселі і адносна стабілізаваліся на канец мінулага года. Па-другое, радуе, як ніколі раней, шырокі выбар. У Мінску, напрыклад, сёння шукаюць сваіх гаспадароў звыш 6,8 тысячы кватэр. Хоць месяц назад пуставала больш за 7,1 тысячы варыянтаў. Здаецца, грамадзяне, якія з пачатку восені ўсё радзей спяшаліся па пакупкі, — занадта гарачым выдаліся вясна-лета, калі масава сыходзілі самыя танныя варыянты, кожны чацвёрты-пяты — пакупнікам з рэгіёнаў, — актывізаваліся.

Часцей за ўсё купляюцца кватэры ў дамах, пабудаваных у пачатку 70-х — канцы 90-х мінулага стагоддзя. Збольшага з-за таго, што такія прапановы пераважаюць на рынку. Акрамя таго, цікавяцца грамадзяне каркаснымі і цаглянымі дамамі, пабудаванымі ў 2000-х. Кошты ў іх не нашмат пераўзыходзяць «панэлькі», але па спажывецкіх характарыстыках лічыцца, што такое жыллё дае фору. Пры гэтым траціна пакупнікоў арыентавана на набыццё самых танных кватэр, напрыклад, аднапакаёвых у раёне 30 тысяч долараў, паведамляюць у агенцтве нерухомасці «Твая сталіца».

У адрозненне ад Мінска, продаж кватэр у рэгіёнах падае ўжо трэці год запар. Статыстыка НКА сведчыць: за 2016 год у краіне, за выключэннем Мінска, было рэалізавана 31.426 кватэр, што на 13% менш, чым у 2015-м (36.149 кватэр). У параўнанні з 2014 годам, калі звыш 38 тысяч кватэр знайшлі новых уладальнікаў, падзенне перавысіла 17%. Такая тэндэнцыя захаваецца і надалей, прагназуюць эксперты. Лагічна чакаць, што следам за памяншэннем попыту зніжацца будуць і цэны.

Вольга РАМАНОЎСКАЯ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter