Почтальоном Жанной Жгун гордится все Залесье

Заўжды на сувязі з землякамі

Залескі сельскі Савет дэпутатаў — адзін з лепшых у Глыбоцкім раёне і па добраўпарадкаванні, і па рабоце з жыхарамі. Старшыня сельвыканкама Барыс Заяц зазначае, што гэта заслуга ў першую чаргу памочнікаў — дэпутатаў Савета. З асаблівай цеплынёй паведаў пра аднаго з іх — паштальёна аддзялення паштовай сувязі Залессе Глыбоцкага РВПС Жанну ЖГУН:


— Яна ў нас адна з самых актыўных. Да ўсяго ёсць справа: да апрацоўкі агародаў вяскоўцам, распілоўкі дроў нямоглым пенсіянерам, расчысткі снегу зімой. Асаблівасць яе работы як дэпутата ў тым, што імкнецца вырашыць пытанне сама, калі гэта магчыма. Вось адзін з прыкладаў: пенсіянерка Феадора Язёнак захацела абрэзаць сухія сукі ў сваім садзе. Жанна знайшла спецыяліста, які і зрабіў гэта. Не абыходзіць увагай і праблемныя сем'і, бо сама мясцовая, добрая ведае ўсіх і карыстаецца заслужанай павагай.

Нарадзілася Жанна Жгун у вёсцы Залессе. Скончыла мясцовую школу, Полацкае швейнае вучылішча. Працавала на Віцебскай швейнай фабрыцы, поварам у школе і вось больш за 10 год як паштальён. Абслугоўвае само Залессе, у якім 5 вуліц, а таксама вёскі Зубкі і Зарубчыкі.

Начальнік аддзялення паштовай сувязі Залессе Ірына Глушонак адзначае, что Жанна «працалюбівая, вельмі старанная, слухае людзей, выконвае планы як па падпісцы, так і па рэалізацыі тавараў. За набыткі ў працы, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці два гады назад была занесена на раённую Дошку гонару, мае шэраг падзяк. Нездарма яе выбралі дэпутатам сельскага Савета, і нам за яе не сорамна».

...Патэлефанаваў старшыні Залескага сельвыканкама Барысу Зайцу:

— Якую адзнаку паставіце паштальёну?

— Яна толькі што выйшла ад нас. Дапамагае ў перапісу насельніцтва, а яшчэ перадала просьбу жыхароў вуліцы Азёрнай аб падсыпцы дарогі...

saulich@bk.ru

Фота Алеся ЖЫГУНОВА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter