Свайму выбару Алена не здрадзіла

Паштальёны Вулляна Пракаповіч і Таццяна Дзенісеня абслугоўваюць жыхароў лунінецкага аграгарадка Лахва. Узначальвае аддзяленне паштовай сувязі Алена Шулякевіч (на здымку) ужо адзінаццаты год. Гэту прафесію яна выбрала адразу пасля заканчэння сярэдняй школы. Начальнікамі аддзяленняў паштовай сувязі да выхаду на пенсію працавалі ў лунінецкіх вёсках Чырвоная Воля і Рэдзігірава яе цёці Ганна Зыковіч і Ніна Якоўчык. Яны расказвалі, якая вялікая адказнасць працаваць на вясковай пошце. Але Алена свайму выбару не змяніла. Закончыла Брэсцкае вулылішча сувязі і вярнулася ў родныя мясціны. Два гады падмяняла аператараў паштовай сувязі ў вёсках Лунінецкага раёна. Завочна закончыла Віцебскі дзяржкаледж паштовай сувязі.


Выйшла замуж. Муж Дзмітрый Аляксандравіч працуе дальнабойшчыкам. Дома бывае рэдка. Падрастаюць у сям'і двое дзетак. Старэйшая Дарья — школьніца. А Мацвейка на наступны год пойдзе ў першы клас. Паспявае Алена Мікалаеўна ўпраўляцца на працы і дома па гаспадарцы. Жыхары аграгарадка ў аддзяленні паштовай сувязі разлічваюцца за камунальныя і іншыя паслугі, атрымліваюць пенсіі і сацыяльныя выплаты.

У гэтыя апошнія дні месяца, калі завяршаецца падпіска на перыядычныя выданні, Алена Мікалаеўна разам з паштальёнамі клапоцяцца, каб паспяхова завяршыць кампанію. Сярод актыўных падпісчыкаў на газеты і часопісы ў Лахве ёсць і пастаянныя сябры нашага выдання. Вернымі «Сельской газете» застаюцца фермер Залтан Тручыновіч, былы выкладчык Лунінецкага дзяржпрафтэхліцэя Мікалай Бярозка. Хочацца спадзявацца, што і спецыялісты мясцовай гаспадаркі стануць чытачамі газеты.

Адзяленне паштовай сувязі Лахва паспяхова выконвае даведзеныя планавыя заданні па рэалізацыі тавараў першай неабходнасці. У гэтым заслуга і вопытнага кіраўніка калектыву Алены Шулякевіч. 

subbat50@mail.ru

Фото аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter