Прыцяжэнне Парычаў

АДНА са старэйшых жахарак светлагорскага гарпасёлка Парычы Паўліна Клейнава, якая сустрэла 93-ю вясну, рада кожнаму візіту паштальёна. Не толькі газеты, пенсію, пісьмы дастаўляюць ёй паштовыя работнікі, але і прадукты харчавання, некаторыя прамтавары. 

Паштальён Галіна ЯРОЦКАЯ, начальнік аддзялення паштовай сувязі Парычы Светлагорскага раёна Валянціна ПРАЦЭНКА і аператар паштовай сувязі Наталля КЛIМЯНКОВА

Часта наведвае адзінокую пенсіянерку паштальён Галіна Яроцкая, якая амаль чвэрць стагоддзя аддала гэтаму занятку, пастаянна прызнаецца лепшай сярод  работнікаў аддзялення паштовай сувязі. З кожным жыхаром гарпасёлка яна знаёма, ведае, каму якія перыядычныя выданні прапанаваць. Парыцкія паштавікі абслугоўваюць жыхароў былога раённага цэнтра, у якім каля тысячы чалавек, і сялян з невялікай вёсачкі Высокі Полк.  

Другі год загадвае паштовым ад- дзяленнем выпускніца Віцебскага дзяржаўнага каледжа сувязі Валянціна Працэнка. Раней Валянціна Аляксандраўна з сям’ёю жыла ў Светлагорску, працавала ў раённым вузле паштовай сувязі. На сямейным савеце вырашылі вярнуцца на малую радзіму – у Парычы. Купілі дом, упарадкавалі яго і пераехалі. Дочкі Віялета і Вікторыя – школьніцы. Муж Аляксандр Васільевіч працуе  на мясцовым прадпрыемстве. Дзяўчынкі пасля вучобы забягаюць да маці на пошту, назіраюць за сартыроўкай карэспандэнцыі, перыядычных выданняў, прыёмам плацяжоў. Вялікі вопыт у аператара паштовай сувязі Наталлі Клімянковай, працоўны стаж якой – два дзесяцігоддзі. 

Неаднаразова калектыў Парыцкага аддзялення паштовай сувязі прызнаваўся лепшым у Светлагорскім раёне.    

Светлагорскі раён

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter