Профессия почтальона знакома Татьяне Малаш с детства

Прырастае Урэчча сябрамі

З дзяцінства знаёма прафесія паштальёна Таццяне МАЛАШ (на здымку). Школьніцай дапамагала маці Ніне Мікіцічне Карпіевіч дастаўляць газеты і часопісы адрасатам. Лёс так склаўся, што сама Таццяна Уладзіміраўна стала паштальёнам. Потым засвоіла прафесію аператара. Шосты год узначальвае калектыў другога аддзялення паштовай сувязі любанскага гарпасёлка Урэчча. 


Жыхароў былога райцэнтра раней абслугоўвала пяць паштальёнаў. Цяпер засталося тры. Васемнаццаць гадоў дастаўляе карэспандэнцыю Аксана Карпіевіч. Амаль дзесяцігадовы стаж у Іі Перапёлкінай. Летась калектыў папоўніла Настасся Навумовіч. 

Сярод актыўных падпісчыкаў гарпасёлка ветэран працы Соф'я Шаржановіч. 83-гадовая гаспадыня з Надрэчнай вуліцы Урэчча — даўні сябра нашай газеты. Соф'я Ануфрыеўна любіць чытаць матэрыялы на гістарычную тэматыку, пра людзей працы, дзеячаў культуры. Кожную суботу з задавальненнем знаёміцца з калонкай «Слова Мітрапаліта». Чакае спецыяльныя выпускі «Саду і агароду». 

Па некалькі газетных выданняў выпісваюць былая старшыня сельвыканкама Валянціна Хамякова, страхавы агент Людміла Жук. Дзесяць экзэмпляраў «Сельскай газеты» выпісалі на другі квартал жыхары Урэчча. Таццяна Уладзіміраўна прыкладае намаганні, каб у гарпасёлку павялічвалася колькасць падпісчыкаў галоўнай аграрнай газеты рэспублікі. 

Любанскі раён

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter