“Одинънадесяте”, ці Правапіс складаных лічэбнікаў.

Урокі для чытачоў “НГ” вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар, доктар філалагічных навук Віктар ІЎЧАНКАЎ.

Урокі для чытачоў “НГ” вядзе загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар, доктар філалагічных навук Віктар ІЎЧАНКАЎ.

Наша жыццё цяжка ўявіць без лічбаў. Без элементарных падлікаў мы не змаглі б набыць рэч, хутка прымераць па сабе кашулю ці капялюш, вызначыць рэйтынг спевака ці палітыка, пабудаваць дом, устанавіць адлегласць паміж гарадамі і краінамі. Шмат чаго яшчэ не змаглі б рабіць, калі б не было лічбаў. Мы вельмі прызвычаіліся да іх. Аднак яны існавалі не заўсёды. Далёкі наш продак мог на вока “вымераць” статак, аднак не мог указаць канкрэтную колькасць жывёл. Паступова людзі сталі ўсведамляць лічбу незалежна ад прадметаў і асоб, якія маглі падвяргацца ліку: проста лічба “пяць” або “сем”. У сувязі з гэтым у нас з’явілася паняцце “лік”. З цягам часу з’явілася матэматыка — навука, якая гістарычна засноўваецца на рашэнні задач пра колькасныя суадносіны і прасторавыя формы рэальнага свету. У яе аснове ляжыць аперыраванне лікам і лічбамі.
Калі ўзнікла пісьменнасць, для абазначэння лічбаў сталі выкарыстоўваць літары. У славян літара А пазначала адзін, В — два, Г — тры, Д — чатыры, Е — пяць і г.д. Пасля фарміруецца традыцыя пазначэння ліку рымскімі і арабскімі лічбамі.
У роднай мове рымскія лічбы выкарыстоўваюцца абмежавана: найчасцей пры нумарацыі стагоддзя ці тысячагод-дзя, нейкай важнай падзеі або пунктаў спіса: ХХІ ст., ІІ тысячагоддзе да н.э, ІІІ Усебеларускі нацыянальны сход, V пастулат Еўкліда. Імі пазначаюцца парадкавыя нумары манархаў, да якіх у розных народаў адносяцца цар, імператар, кароль, цэзар, кайзер, фараон, князь, прынц, герцаг, тагавор, экзарх, негус, султан, эмір, халіф і інш. Напрыклад, Кароль Швецыі Карл XVI Густаў, Кароль Іарданіі Абдала II, Каралева Вялікабрытаніі Лізавета ІІ, Князь Ліхтэнштэйн Ханс Адам ІІ. Звычайна рымскімі лічбамі пазначаюцца нумары тамоў у шматтомнай кнізе (часам — нумары частак кнігі, раздзелаў або глаў). Цыферблаты гадзіннікаў пры стылізацыі “пад старыну” таксама афармляюцца рымскімі літарамі.
У другой палове ХV стагоддзя ў еўрапейскіх краінах атрымалі распаўсюджанне спецыяльныя лічбы 0, 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, якія вынайшлі індыйцы, а завезлі ў Еўропу арабы. Адсюль і назва — арабскія лічбы. Імі часцей за ўсё мы і карыстаемся. Знаходзім іх больш зручнымі, што відаць з простага параўнання: 1988 і MCMLXXXVIII. Але адна справа запісаць пэўную колькасць лічбамі, а другая — словамі. Тут уступае ў дзеянне арфаграфія.
У старажытнасці не было і часціны мовы, якая абазначала лічбы, колькасць і парадак прадметаў пры ліку. Гэта не гаворыць пра тое, што не існавала лікавых слоў. На-
прыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове слова сто (съто) абазначала лік, але не мела граматычных прымет самастойнай часціны мовы, бо змянялася як назоўнік.
У эпоху распаду агульнаўсходнеславянскай мовы на беларускую, рускую і ўкра-інскую афармляецца самастойная часціна мовы — лічэб-нік. Словы з лікавым значэннем паступова губляюць склон, лік, род. Так, слова сто сёння захавала толькі дзве формы (сто і ста), не мае ні адзіночнага, ні множнага ліку. Нельга вызначыць яго род, хаця некалі яно скланялася ў адзіночным, множным і парным ліках, адносілася да ніякага роду.
Некаторыя лічэбнікі ўтварыліся з двух слоў, што не зусім распазнаецца сучаснікамі. Напрыклад, лічэбнік абодва (абедзве) утварыўся з оба+дъва. Раней ён мог пісацца ў два словы. У Статуце літоўскім 1566 года чытаем: У адной зваде оба два ся ранили.
З граматычных спалучэнняў узніклі складаныя лічэбнікі адзін?аццаць — дзевятн?аццаць, дваццаць, трыццаць, пяцьдзяс?ят — в?осем-
дзесят, дзвесце, семсот. Іх напісанне вымагае ўмення правільна адрозніваць часткі
-дзесят/-дзясят, -сце, -ста,
-сот у складзе складаных колькасных лічэбнікаў.
У старажытныя часы лічэнне пасля дзесяці ішло шляхам накладання адзінак адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем, восем, дзевяць на дзесяць: один, дъва... на десяте, дзе десяте — форма меснага склону адзіночнага ліку слова дзесяць. Атрымлівалася одинънадесяте — девятьнадесяте, што не зусім было ўласціва для старажытнай мовы, бо лічэбнікі вылучаліся вялікай колькасцю складоў: о-ди-нъ-на-де-ся-те.
На працягу развіцця мовы паводле закона эканоміі маўленчых намаганняў, аб’ядноўваючыся ў адным слове, частка -десяте страчвала націск. З-за частага і хуткага вымаўлення адбыліся фанетычныя змены, якія прывялі да сучаснага выгляду другой часткі складанага лічэбніка — у роднай мове -ццаць: адзіна-ццаць, двана-ццаць, трына-ццаць і інш.
Увага! На напісанне па-беларуску лічбы 11 можа ўплываць руская мова, у якой слова одиннадцать пішацца з двума н.
У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” складаным лічэбнікам прысвечаны § 37, у якім вызначаюцца выпадкі напісання іх разам, асобна і праз злучок, а таксама акрэслены нормы напісання ўмоўных абазначэнняў. Такім чынам, пішуцца разам:
складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзесят/-дзясят,
-сце, -ста, -сот: пяцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;
складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясяты, -соты,
-тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты, двухтысячны, сямімільённы, пяцімільярдны, двухсотпяцідзесяці-васьмімільённы і інш.
Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін, сто дваццаць пяты, трыццаць трэці, тысяча пяцьсот першы, два з паловай, пяць з чвэрткай, тры пятыя, пяць дзясятых, сем сотых.
Праз злучок пішуцца парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры спалучэнні іх з канчаткамі, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі
ў выглядзе слоў: 25-ы, на
10-м км, 31-га, 10-мільённы, 18-мільярдны;
Увага! Трэба адрозніваць пастаноўку злучка і працяжніка пры абазначэнні прыблізнага ліку простымі і складанымі лічэбнікамі. Так, злучок ставіцца ў лічэбніках, напісаных простымі словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе, 2—3 гады.
Ставіцца працяжнік:
у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць — трыццаць сем гадоў, 50—60-я гады;
пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2—7, 1—10 класы.

Зваротная сувязь

Добры дзень! Як правільна вымаўляць ФРГ? Дзякуй.
Алена, г.Мінск.
— Сучасныя слоўнікі падаюць розныя рэкамендацыі. Названая абрэвіятура мае даволі цікавую асаблівасць, таму што ўтрымлівае ў сабе гук [ф]. Першапачаткова абрэвіятура ФРГ вымаўлялася як літарная [эф-эр-гэ]. Аднак часцей літару ф мы вымаўляем як [фэ], што адны лінгвісты тлумачаць эканоміяй маўленчых сродкаў, у прыватнасці артыкуляцыйнымі законамі, другія — нашай “моўнай лянотай”. Сёння нарматыўным зафіксавана вымаўленне ФРГ як літарна-гукавой абрэвіятуры: [фэ-эр-гэ].

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter