Лукашэнка: творчыя дасягненні лаўрэатаў прэмій – жыватворная крыніца, якая напаўняе скарбніцу нацыянальнай культуры

На цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Прэзідэнт з асаблівай цеплынёй звярнуўся да лаўрэатаў:
 
Здымак: БЕЛТА

– Вашы творчыя дасягненні – гэта жыватворная крыніца, якая напаўняе скарбніцу нацыянальнай культуры. Я добра ведаю: усё, што вы робіце, – гэта не дзеля ўзнагарод ці матэрыяльнага прыбытку. Ваш прафесійны, жыццёвы шлях абраны сэрцам. А таму вы, як ніхто іншы, вартыя высокага прызнання і глыбокай павагі людзей. Сваімі духоўнымі, творчымі і прафесійнымі дасягненнямі вы ствараеце будучыню нашай Беларусі. Шчыра ганаруся вамі і ад усёй душы ўдзячны за вашу працу.
 
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пра сённяшніх лаўрэатаў ён гаворыць з асаблівай павагай:
 
– Пра гэтых апантаных сваёй справай людзей, якія ўласным прыкладам усталёўваюць ідэалы міласэрнасці і дабрыні ў сучасным грамадстве, выхоўваюць патрыётамі падрастаючае пакаленне, перадаюць яму вялікую і шчырую любоў да роднай зямлі. Рэалізуючы сацыяльна значныя культурныя і адукацыйныя праекты, вы дапамагаеце зберагчы гістарычную праўду і спрадвечную спадчыну беларускага народа.

Здымак: БЕЛТА


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што прэміяй «Беларускі спартыўны Алімп» адзначаюць тых, хто падняўся на вяршыню спартыўнага майстэрства, пацвердзіў свой найвышэйшы клас медалямі на важнейшых спаборніцтвах. Хто прысвяціў сваё жыццё выхаванню атлетаў і атрымлівае высокія вынікі сваёй працы.
 
Усім лаўрэатам Прэзідэнт адрасаваў шчырыя словы віншавання:
 
– Мне вельмі прыемна павіншаваць вас з такімі высокімі ўзнагародамі. Няхай гэтыя прэміі стануць не толькі яскравым вынікам мінулага года, але і стымулам для новых дасягненняў і перамог у імя росквіту любімай Беларусі. У гэты ўрачысты момант я жадаю вам міра, дабра, здароўя, новых поспехаў на карысць роднай краіны, творчых знаходак і спартыўных перамог у новым, 2023 годзе. Са святам, дарагія сябры!






Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter